Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/У вышэйшай лізе будзе 16 каманд. Пасля лёсавання ў Мірскім замку пра сваё існаванне заявіў ФК, якому складана стаць чэмпіёнам
Блогі

У вышэйшай лізе будзе 16 каманд. Пасля лёсавання ў Мірскім замку пра сваё існаванне заявіў ФК, якому складана стаць чэмпіёнам

Нечакана!

Аўтар — Бэзавы Кіт
22 лютага 2023, 15:56
У вышэйшай лізе будзе 16 каманд. Пасля лёсавання ў Мірскім замку пра сваё існаванне заявіў ФК, якому складана стаць чэмпіёнам

У вышэйшай лізе беларускага футбола ў гэтым годзе планаваўся выступ 15 клубаў. На жаль, «Макслайн», які заваяваў права на ўдзел у вышэйшай лізе-2023, не быў дапушчаны выканкамам АБФФ да ліцэнзавання з-за неадпаведнасці крытэрыям рэгламенту. Затым скаргу клуба адхілілі і ў арбітражы федэрацыі – таму лёсаванне чэмпіянату Беларусі ў Мірскім замку праводзілі на тры пяцёркі каманд. Аднак з гэтага моманту нешта пайшло не так...

На інфаграфіцы з вынікамі лёсавання, якую праводзілі Георгій Кандрацьеў і Алег Радушка, нехта заўважыў «Пропуск тура» і пачаў паспяхова разганяць жарты пра каманду-мем у тэлеграме:

У навічкоў ёсць асабісты лагатып і афіцыйны TG-канал на 140 чалавек – пакуль гэта трынаццаты паказчык у лізе па колькасці падпісантаў.

Са дня з'яўлення прайшоў усяго адзін дзень, а «Пропуск тура» ужо паспеў падпісаць спонсарскі кантракт з «дынамічна рухаючымся беларускім брэндам» – сеткай прадуктовых крамаў «Віталюр». Але справа ў тым, што ў той жа дзень крама абʼявіла пра закрыццё.

Але акрамя жартаў ёсць і сапраўдныя навіны – каманда па амерыканскім футболе «Койданс Дзяржынск» абвясціла сваіх заўзятараў пра партнёрскае пагадненне з навічкамі «вышкі»:

«Гаворка аб сумах з пяццю нулямі», - пішуць у клубе.

Пра матч з гэтым клубам паведамілі і ў БАТЭ:

Як бачым, падтрымка моцная, але ці зможа каманда з'явіцца на полі ў патрэбны час каб не зарабіць тэхнічную паразу? Вось у чым пытанне. Чакаем працягу гісторыі!

Іншыя пасты блога

Усе пасты