Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/Мбапэ забіў такі гол, што нават у двары не бывае. Толькі паглядзіце, што нарабіў брамнік
Відэа

Мбапэ забіў такі гол, што нават у двары не бывае. Толькі паглядзіце, што нарабіў брамнік

Вау!

Аўтар — Бэзавы Кіт
30 красавіка, 20:20
Мбапэ забіў такі гол, што нават у двары не бывае. Толькі паглядзіце, што нарабіў брамнік

Сёння ў французскага «Лар'яна», здавалася, нешта ўсё пайшло не туды. На 29-й хвіліне сустрэчы брамнік Івон Мвога вырашыў увесці мяч у гульню пасля фолу Мбапэ у небяспечнай блізасці з французскім форвардам.

Гулец ПСЖ гэтым лёгка скарыстаўся і закаціў мяч у браму.

Вельмі лёгка для француза. Арбітр глядзеў ВАР, але там толькі пацвердзілі, што гол быў забіты па правілах.

Аднак пасля гэтай паразы госці не здаліся і забілі тройчы. У Мбапэ і кампаніі адказаць на гэта ўжо не было чым. Ды й яшчэ да 20-й хвіліны два папярэджанні атрымаў Хакімі.

«Марсэль» у выпадку перамогі над «Асерам» скараціць адставанне да 5 ачкоў. Ці закруціцца інтрыга?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты