Брэсцкае «Дынама» зладзіла «трыб'ют» культавай амерыканскай медыяфраншызы
«Ды застанецца з вамі сіла!»
4 мая брэсцкае «Дынама» сустракалася з «Арсеналам» у матчы сёмага тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
Заўзятарам брэсцкай каманды гэтая гульня запомніцца не толькі паўторам розыгрышу легендарнага пенальці Аляхновічам і Гардзяйчуком, але і прыгожым «трыб'ютам» культавай амерыканскай франшызы «Зорныя войны».
Справа ў тым, што 4 траўня лічыцца неафіцыйным днём «Зорных войн» з-за знакамітай цытаты з фільму May the Force be with you («Ды застанецца з табой Сіла»), якую многія прыхільнікі абыгрываюць як May the 4th be with you (англ. fourth – чацвёрты і May – травень)
Мабыць, у брэсцкай камандзе ёсць свой свой аматар гэтага «серыяла», але каманда падрыхтавалася да свята грунтоўна.
Зрабіла карцінкі сваіх гульцоў у вобразе кінагерояў (дарэчы, усіх ведаеце?)
А на перадматчавую размінку выйшлі ў тэматычных футболках.
Карцінка з лікам гульні, у якой мацнейшымі апынуліся госці, таксама была тэматычны.
Як вам такая гісторыя?