Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/Калаб з «Дынама», рэжымны сцяг на форме, былыя топы белфутбола і блогеры-мільённікі ў складзе. Што вядома пра DMedia, якое хутка згуляе ў расійскай Медыялізе

Калаб з «Дынама», рэжымны сцяг на форме, былыя топы белфутбола і блогеры-мільённікі ў складзе. Што вядома пра DMedia, якое хутка згуляе ў расійскай Медыялізе

Пакуль «медыяклуб» не вельмі медыйны.

Аўтар — Alex Zagorski
11 жніўня, 13:00
Калаб з «Дынама», рэжымны сцяг на форме, былыя топы белфутбола і блогеры-мільённікі ў складзе. Што вядома пра DMedia, якое хутка згуляе ў расійскай Медыялізе

У хуткім часе у расійскай медыяфутбольнай лізе, дзе гуляюць былыя профі і розныя блогеры, можа з'явіцца і каманда з Беларусі пад назвай DMedia. Для таго каб патрапіць у асноўную частку турніра трэба будзе прайсці стыкавыя матчы, дзе згуляюць яшчэ 7 патэнцыйных навічкоў спаборніцтва. Свайго суперніка па накаўт-раундзе беларускі праект даведаецца 12 жніўня. Але што за DMedia гэткае ўвогуле? Хто ўласнік, хто там будзе граць? Адказваем на пытанні ў гэтым артыкуле.

Чуткі пра з'яўленне ў медыяфутбольнай лізе беларускага клуба хадзілі даўно, а афіцыйна пра існаванне праекта стала вядома 24 красавіка пасля з'ўлення невялічкага тызера ў Instagram DMedia:

Паміж тызерам медыяпраекта і першай якой-ніякой медыяактыўнсцю прайшло больш чым паўтары месяцы. 12 чэрвеня ў тым жа акаўнце паспрабавалі хайпануць: выклалі пост з былым гульцом «Арсенала» і «Барселоны» Аляксандрам Глебам, дзе на пытанне ці будзе ён гуляць у DMedia ён кажа, што «калі ўсё будзе добра, зоркі сыдуцца – усё будзе добра» (крыху нагадвае мемную цытату Віталя Клічко пра заўтрашні дзень). То бок, ці будзе гуляць Глеб-старэйшы за беларускую медыяфутбольную каманду на 100% невядома.

Вынікі ў відэа не тое каб маштабныя – каля 20 тысяч праглядаў і менш за 250 падабаек, што не дзіва для персоны, якая актыўна выступае ў падтрымку рэжыму лукашэнкі.

Але на наступны дзень усё ж такі паказалі першага гульца DMedia – ім стаў Станіслаў Драгун, які да таго паспеў скончыць кар'еру праз чорны спіс лукашэнкаўскага Мінспорту і амаль адразу даць пакаяннае «інтэрв'ю» прапагандыстам.

Пасля Драгуна ў DMedia пачалі падцягвацца і іншыя некалі зоркі белфутбола: Віталь Радзівонаў, Філіп Рудзік (экс-футбаліст БАТЭ» яшчэ гуляе за «Мёры» у Д3), Максім Жаўнерчык (для яго медыяфутбол не навінка – у мінулым розыгрышу турніру ён гуляў за GOATS расійскага рэпера Goody), Ігар Шытаў (гуляў за «казлоў» з Жаўнерчыкам), Арцём Рахманаў (былі чуткі, што можа апынуцца ў БАТЭ, але «нешта пайшло не так»), Віталь Булыга і Мікіта Букаткін.

Прэзентуюць гульцоў у DMedia крэатыўна: Булыгу, напрыклад, хросным бацькам назвалі, а Букаткіна – агентам 007.

А вось якіх блогераў падпісалі ў каманду. Першым блогерам-футбалістам стаў Аркадзь Логвінаў – стваральнік шоу «ПЬЯНоЕ ЗЫБА» мае каля 60 тысяч падпісчыкаў у TikTok:

Яшчэ ў склад увайшоў Улад Музалёў, вядомы як «Бадабумчык» – на яго TikTok падпісаныя 2,5 мільёны чалавек. За DMedia «Бадабумчык» пакуль згуляць не зможа, бо аднаўляецца пасля разрыву меніска. Дарэчы ў мінулым годзе блогер гуляў за яшчэ адзін беларускі медыяфутбольны праект – FC Inform Улада Хаванскага.

За DMedia будзе гуляць і Лёша Майсак, які мае больш за 7 мільёнаў падпісчыкаў на YouTube-канале:

Даня Под – гулец DMedia з 1 мільёнам падпісчыкаў на YouTube і 3,3 мільёнамі ў TikTok:

Шура Рапей мае больш за 11 тысяч падпісчыкаў у Intsagram і каля чатырох тысяч на YouTube:

Таксама ў DMedia будуць Міхаіл Гарнак і Данііл Дыдко – аўтары нядаўна з'явіўшагася YouTube-канала «На банке» (2,3 тысячы падпісчыкаў). Але ў якім статусе дакладна невядома:

Такім чынам, на дадзены момант у складзе DMedia восем былых зорак белфутбола і сем блогераў з амаль 14-мільённай аўдыторыяй (што, між іншым, больш насельніцтва Беларусі на 4,5 мільёна). Тым не менш, медыйка самой каманды пакуль не блішча – менш за 2 тысячы падпісчыкаў у Instagram і Telegram агулам.

Пра ўласнікаў праекту дакладнай інфармацыі няма, але ёсць вельмі відавочныя падказкі – буква D у назве, здымкі відэа са стадыёна «Дынама»:

Партнёрства з «Дынама» і адзіны тытульны спонсар на дваіх, форма з дзяржсцягам:

Няўжо «міністр» Сяргей Кавальчук, разваліўшы да шчэнту беларускі футбол, вырашыў паспрабаваць сябе ў медыйным?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты