«Здалёку Холанд пахожы на Камісаранку нашага». Маргарыта Ляўчук у вельмі іранічным стыле знаёміцца з сусветнымі зоркамі футбола
Гэта вельмі смешна
У TikTok Трыбуны з'явіліся некалькі відэа на папулярны ў сацсетцы трэнд, сутнасць якога зводзіцца да таго, што незнаёмыя з футболам людзі намагаюцца прачытаць прозвішчы сусветных зорак.
Мы запыталі ў опернай спявачкі Марго Ляўчук (у гумарыстычным вобразе вядучай праграмы НачОс News), ці зможа яна правільна прачытаць ван Дэйка і дэ Бруйнэ: (Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).
Наступнай ахвярай стаў Войчэх Шчэнсны, Цьеры Анры і Хаві:
(Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).
Трэйці выпуск не абышоўся без двух начосаў і залатога ўнітаза - такой атмасферы пазайдросціць нават Наталля Качанава. Цікава, як бы яна прачытала прозвішчы тэр Штэгена і П'ер-Эмерыка Абамеянга:
«Гэта нават не хочацца чытаць», – пажартавала Ляўчук пра гульца «Чэлсі»:
(Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).
Далей разбіраемся з Цібо Куртуа і Даніэлем Карвахалем:
(Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).
«Гэты флаг мне падабаецца – »чырвона-зялёны«. Адразу бачна – братка наш», – рэзюміруе партугальца Нуну Мендэша блогерка.
(Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).
На кім з гульцоў можна таксама праверыць Маргарыту? Напішыце ў каментарах!