Калі-небудзь бачылі такое? Першы мяч у браму «Шахцёра» брэсцкае «Дынама» забіла рыкашэтам паміж ног двух гульцоў – нават суддзя не верыў
Бага выбіў «21» у супрацьстаянні з братам.
1 кастрычніка ў межах 23-га тура вышэйшай лігі брэсцкае «Дынама» і «Шахцёр» ладзяць сапраўдную галявую феерыю – у першым тайме каманды забілі чатыры мячы на дваіх і сышлі на перапынак з баявой нічыёй 2:2.
Адзін з галоў заслугоўвае асобнай увагі: на 24-й хвіліне гулец берасцейцаў Дзмітрый Бага зрабіў лік 1:1 – мяч атрымаўся вельмі незвычайным. Пасля ўдару паўабаронцы мяч трапіў у рукі Івана Зянькова, арбітр ужо паказаў парушэнне, але снарад прайшоў рыкашэтам праз ногі Мікіты Капленкі і Мікіты Баранка прама ў браму. Галоўны суддзя змяніў рашэнне і адразу ж залічыў гол.
Такія галы бачыш не кожны дзень і нават не кожны месяц. Але Дзмітрыю Баге пашанцавала выбіць двадцать адно ў супрацьстаянні са сваім старэйшым братам Аляксеем, які ўзначальвае «Шахцёр».