Tribuna/Баскетбол/Блогі/🏆 10 галоўных фактаў пра першае ў гісторыі чэмпіёнства «Дэнвера»

🏆 10 галоўных фактаў пра першае ў гісторыі чэмпіёнства «Дэнвера»

«Нагетс» нарэшце ўзялі тытул, да якога шлі 47 гадоў.

Аўтар — Бона Сфорца
13 чэрвеня, 06:35
🏆 10 галоўных фактаў пра першае ў гісторыі чэмпіёнства «Дэнвера»

«Дэнвер» перамог «Маямі» ў пяці гульнях фіналу і стаў чэмпіёнам НБА. «Нагетсы» не пакінулі апанентам шанцаў на камбэк і максімальна хутка закрылі серыю дома. А Нікола Ёкіч у пятай гульні зноў паказаў феерычную статыстыку – 28 ачкоў + 16 падбораў пры 75% рэалізацыі кідоў з гульні – і заслужана атрымаў узнагароду MVP фінальнай серыі.

🔸 Гэты чэмпіёнства зрабіла «Дэнвер» 21-й камандай НБА, якая выйграла тытул. І 12-й, якая перамагла ў сваім першым жа фінале.

🔸 «Нагетсы» заставаліся адной з дзвюх франшыз, якія былі заснаваныя да 1980 года, але не станавіліся чэмпіёнамі і нават не гулялі ў фінале. Пасля чэмпіёнства «Дэнвера» адзінай такой камандай засталіся «Кліперс».

🔸 «Дэнвер» правёў 46 сезонаў у НБА, каб заваяваць першы чэмпіёнскі тытул. Гэта самы доўгі шлях да чэмпіёнства ў гісторыі лігі.

🔸 Толькі ў адным матчы фінальнай серыі «Дэнвер» дазволіў суперніку набраць больш за 100 ачкоў за матч. Гэта адбылося ў другой гульні – адзінай, якую «Нагетсы» прайгралі (108:111).

🔸 Нікола Ёкіч стаў чацвёртым еўрапейцам, які выйграў узнагароду MVP фіналу. Серб далучыўся да Тоні Паркера («Сан-Антоніа», 2007, Францыя), Дырка Навіцкага («Далас», 2011, Германія) і Яніса Адэтакумба («Мілуокі», 2021, Грэцыя).

🔸 Таксама Ёкіч першы ў гісторыі НБА гулец, які выйграў узнагароду MVP рэгулярнага сезона і ўзнагароду MVP фіналу, але пры гэтым быў абраны па-за топ-15 драфта (Нікола – 41-ы пік).

🔸 Цэнтравы «Дэнвера» стаў першым гульцом у гісторыі лігі, які завяршыў постсезон лідарам па ачках, падборах і асістах сярод усіх гульцоў, якія бралі ўдзел у розыгрышы плэй-оф.

🔸 Навічок «Нагетсаў» Крысціян Браўн – толькі пяты ў гісторыі, які выйграў чэмпіёнства NCAA і чэмпіёнства НБА за два гады. Раней такое ўдавалася Білі Томпсану, Мэджыку Джонсану, Генры Бібі і Білу Расэлу.

🔸 Для Іша Сміта «Дэнвер» – 13-я каманда ў яго кар'еры ў НБА (рэкорд лігі), а для Джэфа Грына – 12-я. З «Нагетсамі» яны абодва выйгралі сваё першае чэмпіёнства.

🔸 Чэмпіёнства «Дэнвера» – трэцяе запар для спартыўных каманд, якія ўваходзяць у холдынг Kroenke Sports & Entertainment, заснавальнікам якога з'яўляецца Стэн Кронке, да якога належыць таксама футбольны лонданскі «Арсенал», «Каларада Рэпідз» з МЛС і шэраг іншых клубаў. У сезоне 2021 года «Лос-Анджэлес Рэмз» (НФЛ) выйгралі Супербоул, у 2022-м «Каларада» (НХЛ) выйграў Кубак Стэнлі, а ў 2023-м «Дэнвер» стаў чэмпіёнам НБА.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты