Tribuna/Футбол/Блогі/ЧМ-2022 у клубным разрэзе: зоркі ПСЖ дамінавалі ў заліку бамбардзіраў, «Севілья» – сярод лідараў па колькасці ўзнагарод

ЧМ-2022 у клубным разрэзе: зоркі ПСЖ дамінавалі ў заліку бамбардзіраў, «Севілья» – сярод лідараў па колькасці ўзнагарод

Поўны камплект медалёў ЧС сабралі толькі два клубы  не супертопы.

Аўтар — Бона Сфорца
22 снежня 2022, 11:28
ЧМ-2022 у клубным разрэзе: зоркі ПСЖ дамінавалі ў заліку бамбардзіраў, «Севілья» – сярод лідараў па колькасці ўзнагарод

Клубны футбол ужо паціху вяртаецца, але ён не застаўся ў баку і ад найгарачэйшых падзей у Катары.

Таму нічога не замінае параўнаць клубы па паспяховасці іх гульцоў паводле двух галоўных крытэраў – галоў і медалёў.

Сярод клубаў-бамбардзіраў адназначны лідар ПСЖ. Яшчэ б: першыя два месцы рэйтынгу нападнікаў ЧС займаюць гульцы парыжан Ліянэль Месі і Кіліян Мбапэ, якія толькі ў фінале на дваіх забілі 5 з 6 галоў.

Акрамя ўдзячнасці Карласу Салеру, які зрабіў усё, каб адрыў ад «Барселоны» з «Манчэстэр Сіці» акругліўся да 10. Таксама кідаецца ў вочы даволі неадназначная колькасць галоў ад гульцоў «Рэала», «Баварыі» і «Ювентуса» — літаральна на ўзроўні «Аль-Хіляля» і «Чонбук Хендай».

Рэпрэзентацыя клубаў прызёрамі таксама склалася цікава, а складалі мы па алімпійскім прынцыпе медальнага заліку. Спачатку сартавалі залатыя медалі, пасля срэбраныя, затым бронзавыя. «Атлетыка» узначаліў рэйтынг — і гэта не іронія пра падобны стыль гульні да зборнай Аргенціны. Акрамя мадрыдцаў поўны камплект медалёў забраў яшчэ «Тотэнхэм».

«Баварыя» нягледзячы на найбольшую разам з «Атлетыка» колькасць медалёў, не мае ніводнага прадстаўніка ў камандзе-пераможцы. Агулам медалі размеркаваліся так:

Ці чакалі вы такіх вынікаў ад прадстаўнікоў топ-клубаў?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты