Tribuna/Футбол/Блогі/Беларускі бізнэсовец арганізуе футбольны летнік для дарослых

Беларускі бізнэсовец арганізуе футбольны летнік для дарослых

Футбол цэлы дзень і няма іншых клопатаў

Аўтар — Бона Сфорца
6 сакавіка 2023, 16:13
Беларускі бізнэсовец арганізуе футбольны летнік для дарослых

Беларускі прадпрымальнік Іван Шыла арганізуе ў чэрвені-ліпені футбольны летнік для дарослых каля Варшавы.

Навошта?

«Гэта некамерцыйная ініцыятыва па вяртанні ў дзяцінства, калі футбол цэлы дзень, няма іншых клопатаў і вядома гэта прапрацоўка сваіх комплексаў. Выглядае як прафесійны збор (праз колькасць футбола), але гэта не так», – напісаў Шыла Tribuna.com.

Сам Іван апошнія 5 гадоў ездзіць улетку на футбольны турнір у Прагу, але лічыць, што летнік лепш.

Узровень футбалістаў не прынцыповы. Каб летнік адбыўся, трэба, каб назбіралася больш за 20 чалавек.

«Выявілася, што такіх баз-гатэляў каля Варшавы шмат», – напісаў Шыла.

Сярод беларусаў Варшавы ёсць чат «Беларускія ногі Варшава» (калька на мясцовы суперпапулярны чат «Залатыя ногі Варшава», там 15 тысяч удзельнікаў). Іван разлічвае, што ўдзельнікі чата далучацца да летніку. Чат летніку тут.

Раней беларусы Варшавы з гэтага чату рабілі розныя мерапрыемствы, Алесь Лагвінец стварыў 5 каманд Team Ivulin.

«Летнік проста працяг футбольных актыўнасцяў, турніраў і выездаў – проста крыху больш працяглы», – напісаў Іван.

Што трэба?

Зараз арганізатар шукае трэнера.

«Трэнер альбо знойдзецца, альбо камусьці давядзецца ім стаць. Трэнер не навучыць гуляць у футбол за тры дні, яго/яе роля іншая – арганізаваць працэс, каб было зразумела, калі мы гуляем матч, а калі б'ём па браме, – напісаў Шыла.

Колькі каштуе?

200 еўра. У гэты кошт уваходзіць жыллё і ежа.

«Кошт можа быць менш ці больш, будзем шукаць варыянты», – напісаў Шыла.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты