Tribuna/Футбол/Блогі/Рэтра-гісторыя дня: як быка выратавалі ад забойства, назвалі «Марадонай» і зрабілі талісманам «Цюрыха»

Рэтра-гісторыя дня: як быка выратавалі ад забойства, назвалі «Марадонай» і зрабілі талісманам «Цюрыха»

Гэта быў неверагодны 1999 год.

Аўтар — Бона Сфорца
8 красавіка 2023, 16:12
Рэтра-гісторыя дня: як быка выратавалі ад забойства, назвалі «Марадонай» і зрабілі талісманам «Цюрыха»

Швейцарскі спартыўны журналіст Крэйг Кінг распавёў неверагодную гісторыю пра талісмана клубу «Цюрых».

У студзені 1999 году аднагадовага быка асудзілі на смерць пасля адпраўкі на бойню. Мясцовы спартыўны журналіст стаў сведкам гэтай сцэны – і яму прыйшла ў галаву геніяльная ідэя.

Ён патэлефанаваў віцэ-прэзідэнту «Цюрыха» Гуго Холенштэйну з ідэяй: «Талісманам клубу можа стаць бык».

Натхнёны казлом Хенсэнам у «Кёльна», гэты талісман мусіў дарыць шматгадоваму клубу сярэдняц табліцы ўдачы, сілу і адвагу. Холенштэйну гэта ідэя спадабалася.

Віцэ-прэзідэнт швейцарскага клуба сабраў 6000 франкаў, разлічыўся з уласнікам і назваў яго новы талісман «Марадона».

Закутаным у шалік, «Марадона» быў гатовы дэбютаваць, калі чэмпіянат павернуўся пасля зімовага перапынку матчам супраць «Санкт-Галлена».

Усё пайшло не па плане ужо у дэбюце

Даглядчыкі жывёл вывелі «Марадону» на поле, а гульцы пабеглі на размінку. Хутка прыехалі фатографы.

І, напалоханы мігатлівымі агнямі, ён зрабіў тое, што зрабіў бы любы бык на яго месцы – пабег.

Нядоўга «Марадона» бегаў па трыбунах сярод напалоханых фанатаў, перш чым заблытацца ў сядзеннях. Праз дзесяць хвілін ён супакоіўся.

«Ён пабег па запасных». Тры фатографы ўпалі адзін на аднаго. Гульцы уцяклі. Бык вылецеў на дарожку, перакуліў прэзідэнта заўзятараў і збег па задняй лесвіцы. Вы больш ніколі не ўбачыце быка на Летцыгрундзе (стадыён «Цюрыха»), – сказаў прэзідэнт клуба Свен Хоц.

А журналісты у адноснай бяспецы здымалі гэтыя бясцэнныя кадры:

***

Што здарылася з «Марадонам»? Яго вярнулі ў «Фонд для коней», нягледзячы на ​​тое, што не быў канём.

Яго апісвалі як «добрага вала з выдатным характарам». Яго часта наведвалі фанаты, хоць ён «не любіў ажыятаж».

«Марадону» усыпілі ў 2011 годзе ва ўзросце каля 14 гадоў, таму што напісалі, што ён «стары».

Таму гэта гісторыя са шчаслівым канцом – асуджаны на смерць ва ўзросце аднаго года «Марадона» парушыў сцэнарый і правілы. Яго гісторыя жыве.

Крыніца, фота, відэа: Craig King

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты