Tribuna/Футбол/Блогі/😳 Фаны «Эспаньёла» масава выбеглі на поле, калі «Барса» святкавала чэмпіёнства – гульцам давялося ўцякаць

😳 Фаны «Эспаньёла» масава выбеглі на поле, калі «Барса» святкавала чэмпіёнства – гульцам давялося ўцякаць

Небяспека.

Аўтар — Бона Сфорца
15 траўня, 06:59
😳 Фаны «Эспаньёла» масава выбеглі на поле, калі «Барса» святкавала чэмпіёнства – гульцам давялося ўцякаць

Каталонскі клуб гарантаваў сабе залатыя медалі за чатыры туры да фінішу, пасля перамогі над «Эспаньёлам» (4:2) адарваўшыся ад «Атлетыка» і «Рэала» на 16 і 14 ачкоў адпаведна.

Пасля матчу гульцы і штаб «Барселоны» вельмі бурна святкавалі чэмпіёнства наўпрост на полі свайго гістарычна найвялікшага суперніка, і заўзятары «Эспаньёла» не пагадзіліся на гэта глядзець.

Яны пачалі масава выбягаць на поле, і тады гульцы і трэнеры «Барсы» пачалі ўцякаць у падтрыбуннае памяшканне. Паглядзіце, як гэта страшна выглядала 👀👇

Фота: скрыншоты Megogo

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты