Tribuna/Футбол/Блогі/Моладзевая зборная «квітнеючай» Беларусі не здольная абыграць Андору – Украіна падчас вайны перамагла Францыю і выйшла ў паўфінал Еўра-2023. Шмат радасці на фота

Моладзевая зборная «квітнеючай» Беларусі не здольная абыграць Андору – Украіна падчас вайны перамагла Францыю і выйшла ў паўфінал Еўра-2023. Шмат радасці на фота

Важная перамога, але пакуль не тая, якой чакае цывілізаваны свет.

Аўтар — Бона Сфорца
3 ліпеня, 07:51
Моладзевая зборная «квітнеючай» Беларусі не здольная абыграць Андору – Украіна падчас вайны перамагла Францыю і выйшла ў паўфінал Еўра-2023. Шмат радасці на фота

Моладзевая зборная Украіны перамагла Францыю ў чвэрцьфінале ЧЕ-2023 і не толькі прабілася ў паўфінал турнір, але і на Алімпійскія гульні-2024. У 2012-м на Гульнях у Лондане выступала беларуская маладзёжка, але сёння да такіх поспехаў нам далёка. Нават перамагчы Андору – гэта невырашальная задача. Але вернемся да ўкраінцаў. Пераможны гол яны забілі дзякуючы фантастычнаму асісту сваёй галоўнай зоркі – паўабаронцы «Чэлсі» Міхаіла Мудрыка. Яго партнёр Георгій Судакоў таксама малайчына, не змарнаваў свой шанц.

Ніжэй – найлепшыя кадры матчу. Поспех каманды – вялікая радасць для краіны, дзе сёння ідзе крывавая вайна.

Супернікам украінцаў па паўфінале стане Іспаніі, якія ў 1/4-й перамагла 2:1 Швейцарыю.

Фота: Акасана Васільева / «Дынама»

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты