Tribuna/Футбол/Блогі/«Чэлсі» чысціць склад – адпусцілі Маўнта, Хаверца, Кавачыча, зарабілі 220 млн і развітаюцца яшчэ з групай гульцоў

«Чэлсі» чысціць склад – адпусцілі Маўнта, Хаверца, Кавачыча, зарабілі 220 млн і развітаюцца яшчэ з групай гульцоў

У каманды будзе новае аблічча.

Аўтар — Бона Сфорца
«Чэлсі» чысціць склад – адпусцілі Маўнта, Хаверца, Кавачыча, зарабілі 220 млн і развітаюцца яшчэ з групай гульцоў

Мінулы сезон стаў для «Чэлсі» не толькі катастрафічна жахлівым у кантэксце вынікаў, але і перш за ўсё ў кадравым плане, што і правакавала астатнія праблемы. На працягу апошніх двух трансферных вокнаў лонданцы патрацілі вялізныя сродкі і закупіліся кучай новых футбалістаў – праз гэта ў другой частцы сезона адной распранальні ўсім футбалістам бракавала.

Цяпер прыйшоў час разбірацца з усімі гэтымі праблемамі. «Чэлсі» аб’явіў аб прызначэнні Маўрысіа Пачэціна галоўным трэнерам, а цяпер наводзіць парадак і сярод футбалістаў.

Клуб ужо зарабіў на трансферах больш за 220 млн еўра

Адразу «пенсіянераў» пакінулі Жаау Фелікс і Дэніс Закарыя, якія ў мінулым сезоне гулялі ў Лондане на правах арэнды.

Н’Гола Кантэ, з якім усё ж не дамовіліся аб новым пагадненні, пакінуў клуб свабодным агентам і падпісаў кантракт з «Аль-Іціхадам», дзе будзе зарабляць 100 млн еўра за сезон.

У тым жа кірунку, але ў іншыя клубы перайшлі сенегальцы Эдуар Мендзі (нечакана) і Каліду Кулібалі – за іх, праўда, лонданцы ўжо атрымалі грошы. Мендзі за 18,5 млн еўра з’ехаў у «Аль-Ахлі», а кантракт Кулібалі за 23 млн еўра выкупіў «Аль-Хілаль».

Аднак летам «Чэлсі» аддае сваіх футбалістаў не толькі ў Саудаўскую Аравію, але і прамым канкурэнтам па англійскай прэм’ер-лізе. «Манчэстэр Сіці» абвясціў аб падпісанні Матэа Кавачыча, які заменіць Ілкая Гюндагана, за 29,1 млн еўра, а найлепшы гулец «Чэлсі» мінулага сезона Кай Хавертц адправіўся ў лонданскі «Арсенал» за 70 млн еўра.

Безумоўна самая балючая страта для заўзятараў «Чэлсі» гэтым летам – выхаванец клубнай акадэміі Мэйсан Маунт, які перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за больш як 55+5 млн еўра.

Усяго клуб ужо зарабіў ажно 220 млн еўра. Вы можаце ў гэта паверыць?

У спісе «на выхад» – яшчэ паўкаманды

Капітан Сесар Аспілікуета ўжо дамовіўся з «Інтэрам» пра двухгадовы кантракт, паведамляе Фабрыцыа Рамана. У еўрапейскую сталіцу моды, але па іншы бок барыкад, таксама адпраўляецца Рубен Лофтус-Чык. Англічанін ужо прайшоў медагляд і хутка афіцыйна завершыць свой трансфер у «Мілан» за 15-20 млн еўра.

Магчыма, партнёрам Лофтус-Чыка па камандзе і далей будзе Крысціян Пулішыч. Амерыканец таксама пагадзіўся на пераход у «Мілан», але клубы ўсё яшчэ вядуць перамовы па суме трансферу – італьянцы гатовыя заплаціць 15 млн еўра, а «Чэлсі» хоча ўсе 25-30.

Яшчэ адзін флангавы вінгер «пенсіянераў», Калум Хадсан-Адоі, які ў мінулым сезоне гуляў за леверкузенскі «Баер», таксама пакінуў каманду – на гэты раз, здаецца, на паўнавартаснай аснове. Ім цікавяцца «Фулхэм» ды «Нотынгем Форэст», дый сам футбаліст хоча застацца ў АПЛ.

Хакім Зіеш, які зімой ледзь не трапіў у «ПСЖ», павінен быў стаць аднаклубнікам Крышціяну Раналду ў «Аль-Насры», аднак заваліў медагляд праз пашкоджанне калена. Па звестках журналіста Санці Ауні, саудаўцы цяпер сумняюцца ў падпісанні футбаліста, аднак канчатковае рашэнне яшчэ не прынялі. Не здзівімся, калі ён усё ж пяройдзе ў новы трэндавы чэмпіянат.

Цікавая сітуацыя з цэнтрфорвардамі. П’ера-Эмерыка Абамеянга лічылі кандыдатам на выхад нумар адзін, але пакуль няма інфармацыі адносна цікавасці да яго з боку іншых клубаў. Лагічным для габонца быў бы варыянт са ўсё той жа Саудаўскай Аравіяй, але ці патрэбны ён тамака камусьці — галоўнае пытанне.

Рамэлу Лукаку, наадварот, атрымаў прапанову ад «Аль-Хілаля», але патрабуе 90 млн еўра ў год - і клуб адмовіўся яго падпісваць. Бельгіец паведаміў, што ў наступным сезоне хоча гуляць толькі ў «Інтэры», а дзіўны інсайд аб пачатку перамоваў з «Міланам» наогул заблытаў пытанне аб яго будучыні. У «Чэлсі» Лукаку, здаецца, дакладна не застанецца, а калі ніхто не захоча выкупіць яго кантракт, магчымы варыянт з яшчэ адной арэндай.

Давід Фафана, хутчэй за ўсё, паедзе ў арэнду ў новы фарм-клуб лонданцаў «Страсбур».

***

Наколькі маштабную чыстку праводзяць «пенсіянеры», паказваем на глыбіні іх складу на мінулы сезон:

Цікава, што са стартавага складу, які выходзіў на пераможны фінал ЛЧ у сезоне 2020/21, застанецца толькі тры гульца (пасля афіцыйнага сыходу Аспілікуэты).

Пакуль адзіныя афіцыйныя навічкі – гэта Нкунку і 17-гадовы ямаец-ноўнэйм. Але трансферы яшчэ абавязкова будуць

Паўтарэння двух папярэдніх трансферных вокнаў у выкананні «Чэлсі» ніхто і не чакаў. Прыярытэтная задача – пачысціць склад напярэдадні новага сезона з новым трэнерам, але новыя падпісанні ніхто не адмяняў.

Перш за ўсё, правы абаронца Мала Гюста, якога яшчэ зімой набылі ў «Ліёна» і пакінулі дагульваць сезон у Францыі, новую кампанію пачне як паўнавартасны гулец англійскага клуба.

Таксама лонданцы нарэшце афіцыйна аб’явілі аб пераходзе Крыстафера Нкунку. Аб ім было вядома яшчэ з мінулай восені – пагаворваюць, менавіта тады «пенсіянеры» выплацілі яго клаўсулу ў памеры 60 млн еўра, каб пазбегнуць канкурэнцыі ў летняе міжсезонне.

Француз, які ў двух апошніх сезонах за «Лейпцыг» зрабіў 87 (!) выніковых дзеянняў у 88 матчах, павінен стаць новым лідарам атак Маўрысіа Пачэціна. На Нкунку ўскладаюць вялікія спадзевы, бо ён – паўнавартасная замена адначасова Хавертцу, Маўнту і Феліксу.

Іншы навічок лонданцаў – 17-гадовы ямаец Дужуан Рычардс. Форвард маладзёжнай каманды мясцовага клуба «Фінікс Акадэмі» далучыцца да новага клуба толькі ў лістападзе, калі дасягне 18 гадоў. На днях ён забіў дэбютны гол за нацыянальную зборную Ямайкі, але хуткага з’яўлення ў першай камандзе «Чэлсі» ад яго ніхто не чакае – Рычардс альбо будзе гуляць за моладзевы склад, альбо адправіцца ў арэнду для рэгулярнай гульнявой практыкі.

Новай дзявяткай лонданцаў стане цэнтрфорвард «Вільярэала» Нікалас Джэксан. 22-гадовы сенегалец ужо прайшоў медагляд напярэдадні пераезду ў Лондан, але «пенсіянеры» афіцыйна аб’явяць пра ягоны трансфер ўжо ў пачатку ліпеня.

Яшчэ адна патэнцыйная інвестыцыя ў будучыню – набыццё правага вінгера «Сантаса» Анжэла Габрыэла. Па інфармацыі The Athletic, бразільскі клуб ужо прыняў прапанову ў памеры 15 млн еўра, а 18-гадовы футбаліст падпіша кантракт на пяць гадоў і адразу ж адправіцца ў арэнду ў «Страсбур».

Чуткі звязваюць «Чэлсі» яшчэ з тузінам футбалістаў (у тым ліку – з Неймарам), але да канкрэтыкі з імі пакуль што не даходзіць. Магчымы трансфер галкіпера пасля сыходу Мендзі, а ўзмацненне ў цэнтры поля павінна стаць прыярытэтам.

Іншыя пасты карыстальніка

Не вельмі разумею, хто за кім тут заляцаецца 😂
9 жніўня, 13:11
Цяпер у вялікім футболе два Мбапэ – 16-гадовы Этан дэбютаваў у дзень нараджэння брата.
21 снежня, 04:35
ФІФА канчаткова вызначылася з новым клубным чэмпіянатам свету. Фармат зменіцца кардынальна
20 снежня, 07:11
«Ліверпуль» утрая часцей за іншых прымушаюць граць у 12:30 суботы пасля паўз на зборныя. Клоп лютуе
24 лістапада, 11:17
У Паўднёвай Амерыцы праходзіць адбор на ЧС: Б'елса псуе настрой грандам, шчырая рэакцыя бацькі Дыяса на дубль сына
18 лістапада, 04:37
«Флуміненсе» упершыню выйграў Кубак Лібертадорэс – з Марселу і Мэла ў складзе
6 лістапада, 11:45
Не адчулі страту Кейна і маюць крутога трэнера: новы «Тотэнхэм» – у лідарах АПЛ
6 лістапада, 04:47
Шлях Месі да апошняга ў кар'еры «Залатога мяча» ў чатырох вечных гісторыях
31 кастрычніка, 19:16
«Аякс» у агоніі – толькі адна перамога ў чэмпіянаце, зона вылету і «гаўняныя» футбалісты ў складзе
25 кастрычніка, 06:08
У Неймара крыжы – зноў выбыў надоўга. За апошнія 5 гадоў прапусціў 122 матчы праз траўмы
20 кастрычніка, 14:08
Іньеста, Пэдэрсан, Хюбшман і яшчэ 9 футбалістаў, якія, аказваецца, дагэтуль гуляюць
14 кастрычніка, 04:44
Новы стадыён «Эвертана», «Сан Сіра», але без «Олд Трафарда»: дзе пройдуць Еўра-2028 і 2032
11 кастрычніка, 15:35
😥 «МЮ» тэн Хага ўслед за «Чэлсі» б'е антырэкорды – анамальная колькасць паражэнняў і прапушчаных
4 кастрычніка, 05:19
Брамнік «ПСЖ», якога затаптаў конь, хоча вярнуцца да канца сезона. Пасля рэанімацыю ён схуднеў на 20 кг
27 верасня, 04:58
Форвард «Штутгарта» – найлепшы бамбардзір топ-ліг ужо з 10 галамі. Вы наўрад ці чулі пра яго
26 верасня, 17:27
Крызіс «Чэлсі» працягваецца: найгоршы старт у АПЛ за ўсю гісторыю, 6 перамог у 2023-м, а наперадзе – матчы з топамі
25 верасня, 17:42
Белінгем – будучы ўладальнік «Залатога мяча». Экс-партнёры скардзяцца на яго, але гэта толькі падкрэслівае яго геніальнасць
23 верасня, 20:44
«Баер» – адна з найлепшых каманд топ-ліг на старце сезону. Усё дзякуючы Алонса і трансфернай кампаніі
19 верасня, 18:55
Як матч «Ромы» і «Рэала» ўратаваў жыццё заўзятара рымлян з Нью-Ёрку 11 верасня 2001-га
12 верасня, 06:56
Ямаль паставіў два новыя рэкорды – гэтым разам у зборнай Іспаніі. А год таму святкаваў перамогу над іспанцамі з Марока
11 верасня, 13:58
Усе пасты