Tribuna/Футбол/Блогі/«Юве» – чэмпіён перадсезонкі сярод топ-клубаў (але ёсць нюанс), а «Мілан» на дне віртуальнай табліцы

«Юве» – чэмпіён перадсезонкі сярод топ-клубаў (але ёсць нюанс), а «Мілан» на дне віртуальнай табліцы

«Барусія» выйграла ажно 6 з 7 матчаў.

Аўтар — Бона Сфорца
11 жніўня, 13:31
«Юве» – чэмпіён перадсезонкі сярод топ-клубаў (але ёсць нюанс), а «Мілан» на дне віртуальнай табліцы

На календары жнівень, а гэта значыць, што вось-вось стартуе новы сезон пяцёркі топ-чэмпіянатаў Еўропы.

Першымі на старт выйдуць клубы АПЛ, Ла Ліга і Лігі 1 (ужо сёння, 11 жніўня), а праз тыдзень да іх далучацца Бундэсліга (18 жніўня) і Серыя А (19 жніўня).

Большасць топ-клубаў з гэтых чэмпіянатаў ужо адгулялі ўсе свае перадсезонныя спарынгі, а значыць, іх вынікі дазваляюць сфармаваць прыблізнае ўяўленне пра бягучы стан каманд.

Менавіта таму мы сабралі іх у адну табліцу, у якой асноўным паказнікам зрабілі сярэднюю колькасць набраных пунктаў на працягу летніх збораў на дадзены момант – таму што кожная каманда правяла розную колькасць таварыскіх сустрэч.

Такім чынам, табліца:

Адзначым, вядома, бягучае лідарства «Ювентуса». Турынцы правялі толькі два спарынгі гэтым летам (застаўся яшчэ адзін) – разам з «Ман Сіці» менш за ўсіх сярод топ-клубаў. Але абодва з такімі ж топавымі супернікамі («Мілан», «Рэал»), і абодва выйгралі. Зрэшты, наперадзе яшчэ таварняк з «Аталантай».

Самае актыўнае лета затое ў «МЮ». У манкуніянцаў не такія паспяховыя вынікі, але не гэта, здаецца, галоўнае для Эрыка тэн Хага. Яго трэнерскі штаб правёў цэлых восем спарынгаў гэтым летам з супернікамі рознага ўзроўню – ад «Рэксема» (прайгралі 1:3, але рэзервістамі) да «Рэала». Цікава, як гэта адаб’ецца на старце «д’яблаў» у сезоне.

Што да вынікаў асобных матчаў, то з самых прыкметных гэта разгром «Рэала» «Барселонай» 3:0 у таварыскім Эль-Класіка, масіўная перастрэлка тых жа каталонцаў з «Арсеналам», які перамог 5:3. Ну і шалёная перамога «Баварыі» – не, не над «Ліверпулем» (4:3), а над беднымі аматарамі з «Роттан-Эгерн» (27:0).

Фота: «Ліверпуль»

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты