Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/«Прамовіла: «Мамачка, прабач» – і адпусціла рукі». Беларуска, рыхтуючыся да Нью-Ёркскага марафону, ўратавала жанчыну ад самагубства

«Прамовіла: «Мамачка, прабач» – і адпусціла рукі». Беларуска, рыхтуючыся да Нью-Ёркскага марафону, ўратавала жанчыну ад самагубства

Атрымала ўзнагароду ад амерыканскіх паліцыянтаў.

Аўтар — Замір Закіеў
«Прамовіла: «Мамачка, прабач» – і адпусціла рукі». Беларуска, рыхтуючыся да Нью-Ёркскага марафону, ўратавала жанчыну ад самагубства

32-гадовая Настасся Горбань жыве ў ЗША апошнія паўтара гады. Беларуска ў 2020-м з'ехала ў Польшчу, адтуль ва Украіну, а потым у Грузію. Раней дзяўчына выкладала ў МДЛУ. Цяпер працуе пісьмовай перакладчыцай у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ды рыхтуецца да нью-ёркскага марафона, які адбудзецца 5 лістапада. Гісторыю Настассі расказала «Радыё Свабода».

Усё адбылося каля сёмай гадзіны раніцы ў нядзелю, 20 жніўня. Настасся, як звычайна, выйшла на прабежку, каб падрыхтавацца да лістападаўскага марафону.

«Я збіралася пабегчы ў іншы бок. Але, паколькі мост каля майго дома ўваходзіць у маршрут марафона, я вырашыла патрэніравацца на ім, ён ідзе ўгору», – расказвала Наста.

Гаворка ідзе пра Пуласкі мост паміж раёнамі Бруклін і Куінс. Ён названы ў гонар генерала Рэчы Паспалітай Казіміра Пуласкага, які змагаўся за незалежнасць ЗША.

На мосце Настасся ўбачыла маладую жанчыну. Тая бегла насустрач і плакала. Спачатку беларуска пабегла далей, але ўрэшце спынілася і вырашыла паназіраць за незнаёмкай, дастала навушнікі з вушэй. Дзяўчына забегла за тэхнічную пабудову на мосце, падобную да маяка, і знікла з вачэй.

Калі Настасся падышла бліжэй, то ўбачыла, што яна сядзіць на краі моста ўжо за парэнчамі, спінай да ракі. Рукамі яна трымалася за парэнчы, слухала вельмі сумную музыку на тэлефоне і працягвала плакаць.

«Яна наракала, паўтарала адныя і тыя ж фразы: «Чаму гэта са мной адбываецца?», «Чаму я?» Я разумела, што яна мяне не чуе, бо яна глядзела на мяне, але было адчуванне, што яна глядзіць скрозь мяне. У яе быў вельмі дрэнны стан. Быў момант, калі яна адклала тэлефон, сказала па-іспанску: «Мамачка, прабач» і адпусціла рукі. У гэты момант я падскочыла да яе, схапіла за правую нагу і стала вельмі моцна трымаць», – успамінала Настасся.

Так яна трымала незнаёмку некалькі хвілін, хаця ёй здавалася, што гэты момант цягнуўся вельмі доўга. Надзеі на дапамогу ранкам нядзелі было мала. Аднак, відаць, хтосьці выклікаў паліцыю.

«Прыбеглі паліцэйскія, іх было чалавек пяць. Яны перахапілі гэтую дзяўчыну, дасталі яе, вывелі з-за тэхнічнай пабудовы. Спыталі мае кантакты, спыталі, ці ўсё са мной добра, бо я таксама была троху ў шокавым стане», – казала Наста.

Пасля гэтага выпадку дзяўчына працягнула трэніроўку, на адрэналіне прабегла 25 кіламетраў. На наступны дзень паляцела на вакацыі ў Польшчу і Літву. Тады ёй патэлефанавалі паліцыянты, каб распытаць пра дэталі інцыдэнту. Ад іх Настасся даведалася, што ўратаваная ёй жанчына страціла ненароджанае дзіця і перажывала глыбокую дэпрэсію. У яе не было блізкіх побач, каб яе падтрымаць. Таму яна рашылася на самагубства.

Калі Настасся вярнулася з вакацый, яе запрасілі на цырымонію ўзнагароджання. Яна прайшла ў Нью-Ёрку 26 верасня. Разам з ёй дзякавалі паліцыянтам, якія патрулявалі на тым участку ў той дзень. Іх прызналі паліцэйскімі месяца.

Іншыя пасты карыстальніка

Язэп Драздовіч натхніў «Крумкачоў» на дызайн формы. А вось як яшчэ мастакі з Беларусі ўплывалі на спорт
16 траўня, 10:00
«Рэал», «Ньюкасл», «Феенорд» – каму і як забіваў Хацкевіч у Лізе чэмпіёнаў
19 кастрычніка, 17:17
53-гадовы бацька Мбапэ адзначыўся голам у дабрачынным матчы – прыгожы асіст зрабіў Эдэн Азар
19 кастрычніка, 15:50
Wargaming запусціў збор грошай на «хуткiя» для Украіны – расійскі выдавец «танчыкаў» у Беларусі тут жа пабачыў «палiтыку»
19 кастрычніка, 10:16
За лукашэнкаўскі сцяг у бундэслізе б'юць па галаве. Вось вам рэальная гісторыя
9 кастрычніка, 19:04
Легендарны гол Шаўчэнкі, Пуцін на трыбунах і «Бей хохлов, спасай Россию» – як 24 гады таму адбыўся матч Расіі і Украіны
9 кастрычніка, 16:46
9 месяцаў разлукі – кранальная сустрэча тытулаванай гімнасткі з бацькам, які абараняе Украіну
9 кастрычніка, 11:07
Футзальныя матчы Беларусь – Расiя сабралi «невыпадковых людзей»: салдаты, чырвона-зялёныя фанаты, брытагаловыя ў спартыўных касцюмах
9 кастрычніка, 08:32
Хуткасць – гэта пра «Тарпеда-БелАЗ». Кур'ёзны гол у ЧБ, які прынёс перамогу жодзінцам
8 кастрычніка, 17:30
«Сыходзь» па стадыёне, дзiўны фанат i разгубленыя дзецi – так «Макслайн» Пунтуса разнеслi ў «дэрбi Вiцебска»
8 кастрычніка, 12:00
«Прамовіла: «Мамачка, прабач» – і адпусціла рукі». Беларуска, рыхтуючыся да Нью-Ёркскага марафону, ўратавала жанчыну ад самагубства
1 кастрычніка, 17:00
Беларускі букмекер зрабіў фэйк пра заключэнне пагаднення з «МЮ» – англійскі клуб знайшоў, як пакараць за гэта
1 кастрычніка, 08:23
Футбольная атмасфера ў доме Ігара Кавалевіча – вымпелы ад Ліхтэнштэйна да Англіі і чырвона-зялёная сімволіка
30 верасня, 21:18
«Крумкачы» прабіліся ў фінальны этап Д3. У вырашальным матчы было 6 галоў, а заўзятараў – больш, чым на некаторых гульнях вышэйшай лігі
24 верасня, 19:09
Што за варатар, які выратаваў голам «Лацыа» ў ЛЧ: рускія карані, падтрымка Пуціна і футболка «Спыніце вайну»
24 верасня, 15:23
У Ціманоўскай быў канфлікт з ябацькамі яшчэ да Алімпіяды – гісторыя пра Мірончык-Іванову і яе «ягадзічную мышцу»
22 верасня, 18:24
«Я гэтай камандзе аддаў усё, што ў мяне было» – у гадавіну смерці Капскага ўзгадваем яго галоўныя цытаты
22 верасня, 16:39
Жаданне кайфаваць кожны дзень, прыслухоўванне да свайго цела, час у цішыні – правілы жыцця Кацярыны Сныцінай
22 верасня, 11:59
30 гадоў таму беларус гуляў у Іспаніі: граміў «Барсу» 5:0, атрымаў трактарную мянушку – і, здаецца, фанаты помняць яго дагэтуль (вось што робяць вусы!)
5 верасня, 18:07
Кірыла Мбапэвіч, Міхась Тайсанюк, Зянон Зіданяк – спартсмены, якія нарадзіліся ў Беларусі, але ніколі не выступалі за яе
5 верасня, 17:19
Усе пасты