Tribuna/Футбол/Блогі/Што за варатар, які выратаваў голам «Лацыа» ў ЛЧ: рускія карані, падтрымка Пуціна і футболка «Спыніце вайну»

Што за варатар, які выратаваў голам «Лацыа» ў ЛЧ: рускія карані, падтрымка Пуціна і футболка «Спыніце вайну»

Іван Праведзель і яго жыццё

Аўтар — Замір Закіеў
Што за варатар, які выратаваў голам «Лацыа» ў ЛЧ: рускія карані, падтрымка Пуціна і футболка «Спыніце вайну»

Дзень старту Лігі чэмпіёнаў падарыў заўзятарам, магчыма, найлепшы гульнявы момант гэтага года. Напрыканцы матча паміж «Лацыа» і «Атлетыка» (калі лік быў 1:0 на карысць мадрыдскай каманды) італьянцы ўсім складам пайшлі на палову саперніка пры выкананні вуглавога. У штрафную пабег і варатар Іван Праведзель. І менавіта ён зрабіў лік 1:1.

Для тых, хто не вельмі цікавіцца італьянскім чэмпіянатам, дзе ўжо 10 гадоў гуляе Праведзель, яго імя не вельмі знаёмае. Аднак у Расіі аматары футбола куды лепш ведаюць гэтага варатара, бо Іван мае рускія карані.

Маці гульца «Лацыа» нарадзілася ў Маскве, сам ён валодае рускай мовай, у тым ліку і праз тое, што ў дзяцінстве ездзіў у Расію да бабулі. А дзед Праведзеля, як расказвае сам Іван, быў знаёмы з Львом Яшыным. «Не ведаю гісторыю іх адносін, але для мяне гэта яшчэ адна прычына верыць у сваю мару стаць класным варатаром. Прыклады такіх людзей натхняюць!» – казаў футбаліст італьянскай каманды.

Праведзель з дзяцінства хацеў стаць менавіта варатаром. На гэта яго натхніла гульня Франчэска Тольда ў паўфінале Еўра-2000 супраць Нідэрландаў, калі італьянец выцягнуў сваю зборную ў фінал. Тады Івану было 6 гадоў.

Але хлопца заўсёды бачылі нападаючым: «Нават не ведаю чаму. Дарэчы, я быў не такім дрэнным! Да 15 гадоў гуляў у атацы, але зразумеў, што гэта проста не дастаўляе мне задавальнення. Тады я паспрабаваў сябе варатаром у маленькай камандзе, і ў мяне стала атрымлівацца. Потым мяне заўважыў «Удынезэ» – так я і стаў варатаром ужо паўнавартасна».

Верагодна, мінулы досвед нападаючага дапамагае Праведзелю, бо цяпер быў не першы гол італьянца. Раней ён ужо забіваў: у лютым 2020 года ў Серыі В за «Юве Стабію» таксама галавой і таксама на 90+5-й хвіліне.

Гулец часта адзначаў, што хаця і вырас у Італіі, але адчувае сябе напалову рускім. У сваім профілі ў Instagram гулец падкрэслівае свае карані: сцяг Расіі ў апісанні профілю і фотаздымкі на фоне Крамля з 2015 і 2017 гадоў.

А за два дні да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Праведзель даў інтэрв'ю «Чэмпіянату», у якім сказаў, што меў бы за гонар выклік у расійскую зборную (але ўвосень 2022-га Раберта Манчыні выклікаў Івана ў італьянскую)

А таксама ў тым інтэрв'ю выказаўся ў падтрымку Уладзіміра Пуціна:

«Пуцін стаіць на чале такой вялізнай дзяржавы, як Расія, ён моцная асоба. Калі бачыш Пуціна, адчуваеш, які вялікі аўтарытэт ён мае ў свеце».

Але праз тыдзень, калі ўжо пачаўся наступ Расіі на Украіну, гульца перад матчам «Спецыі», за якую ён тады выступаў, можна было ўбачыць у цішотцы «Спыніце вайну». Пасля варатар з рускімі каранямі публічна ніяк не каментаваў тое, што адбываецца ва Украіне.

Іншыя пасты карыстальніка

Язэп Драздовіч натхніў «Крумкачоў» на дызайн формы. А вось як яшчэ мастакі з Беларусі ўплывалі на спорт
16 траўня, 10:00
«Рэал», «Ньюкасл», «Феенорд» – каму і як забіваў Хацкевіч у Лізе чэмпіёнаў
19 кастрычніка, 17:17
53-гадовы бацька Мбапэ адзначыўся голам у дабрачынным матчы – прыгожы асіст зрабіў Эдэн Азар
19 кастрычніка, 15:50
Wargaming запусціў збор грошай на «хуткiя» для Украіны – расійскі выдавец «танчыкаў» у Беларусі тут жа пабачыў «палiтыку»
19 кастрычніка, 10:16
За лукашэнкаўскі сцяг у бундэслізе б'юць па галаве. Вось вам рэальная гісторыя
9 кастрычніка, 19:04
Легендарны гол Шаўчэнкі, Пуцін на трыбунах і «Бей хохлов, спасай Россию» – як 24 гады таму адбыўся матч Расіі і Украіны
9 кастрычніка, 16:46
9 месяцаў разлукі – кранальная сустрэча тытулаванай гімнасткі з бацькам, які абараняе Украіну
9 кастрычніка, 11:07
Футзальныя матчы Беларусь – Расiя сабралi «невыпадковых людзей»: салдаты, чырвона-зялёныя фанаты, брытагаловыя ў спартыўных касцюмах
9 кастрычніка, 08:32
Хуткасць – гэта пра «Тарпеда-БелАЗ». Кур'ёзны гол у ЧБ, які прынёс перамогу жодзінцам
8 кастрычніка, 17:30
«Сыходзь» па стадыёне, дзiўны фанат i разгубленыя дзецi – так «Макслайн» Пунтуса разнеслi ў «дэрбi Вiцебска»
8 кастрычніка, 12:00
«Прамовіла: «Мамачка, прабач» – і адпусціла рукі». Беларуска, рыхтуючыся да Нью-Ёркскага марафону, ўратавала жанчыну ад самагубства
1 кастрычніка, 17:00
Беларускі букмекер зрабіў фэйк пра заключэнне пагаднення з «МЮ» – англійскі клуб знайшоў, як пакараць за гэта
1 кастрычніка, 08:23
Футбольная атмасфера ў доме Ігара Кавалевіча – вымпелы ад Ліхтэнштэйна да Англіі і чырвона-зялёная сімволіка
30 верасня, 21:18
«Крумкачы» прабіліся ў фінальны этап Д3. У вырашальным матчы было 6 галоў, а заўзятараў – больш, чым на некаторых гульнях вышэйшай лігі
24 верасня, 19:09
Што за варатар, які выратаваў голам «Лацыа» ў ЛЧ: рускія карані, падтрымка Пуціна і футболка «Спыніце вайну»
24 верасня, 15:23
У Ціманоўскай быў канфлікт з ябацькамі яшчэ да Алімпіяды – гісторыя пра Мірончык-Іванову і яе «ягадзічную мышцу»
22 верасня, 18:24
«Я гэтай камандзе аддаў усё, што ў мяне было» – у гадавіну смерці Капскага ўзгадваем яго галоўныя цытаты
22 верасня, 16:39
Жаданне кайфаваць кожны дзень, прыслухоўванне да свайго цела, час у цішыні – правілы жыцця Кацярыны Сныцінай
22 верасня, 11:59
30 гадоў таму беларус гуляў у Іспаніі: граміў «Барсу» 5:0, атрымаў трактарную мянушку – і, здаецца, фанаты помняць яго дагэтуль (вось што робяць вусы!)
5 верасня, 18:07
Кірыла Мбапэвіч, Міхась Тайсанюк, Зянон Зіданяк – спартсмены, якія нарадзіліся ў Беларусі, але ніколі не выступалі за яе
5 верасня, 17:19
Усе пасты