Tribuna/Футбол/Блогі/53-гадовы бацька Мбапэ адзначыўся голам у дабрачынным матчы – прыгожы асіст зрабіў Эдэн Азар

53-гадовы бацька Мбапэ адзначыўся голам у дабрачынным матчы – прыгожы асіст зрабіў Эдэн Азар

Ацаніў і Кіліян.

Аўтар — Замір Закіеў
19 кастрычніка, 15:50
53-гадовы бацька Мбапэ адзначыўся голам у дабрачынным матчы – прыгожы асіст зрабіў Эдэн Азар

18 кастрычніка ў французскім горадзе Кале прайшоў дабрачынны матч паміж камандамі Varietes Club de France і Legendes Nordistes. Назвы супернікаў ні пра што не кажуць звычайнаму аматару футбола, аднак калі паглядзець на склады, то ў Varietes можна заўважыць россып зорак: Енс Леман, Ларан Блан, Мацьё Дэбюшы, Рабер Пірэс, Эдэн Азар і інш. Таксама там быў Вільфрыда Мбапэ (бацька Кіліяна Мбапэ).

Ён не зусім выпадковая персона на той гульні. Выхадзец з Камеруна працаваў трэнерам у футбольнай школе «Бандзі». Менавіта дзякуючы падтрымцы бацькі Кіліян трапіў у адну з найлепшых футбольных акадэмій Францыі – «Клерфантэн», адкуль у свой час выйшлі Цьеры Анры і Ліліян Цюрам.

Бацьку даводзілася праязджаць вельмі вялікія адлегласці, каб сын мог трэніравацца ў акадэміі. У 13 гадоў у Кіліяна Мбапэ з'явілася магчымасць перайсці ў «Рэал Мадрыд», ім цікавіўся Зінедзін Зідан, які працаваў з моладзевай камандай клуба. Аднак пасля размовы Мбапэ з бацькам было прынята рашэнне адмовіцца ад пераезду ў Іспанію. Праз два гады хлопец падпісаў першы прафесійны кантракт з «Манака», з чаго і пачалася яго зорная кар'ера.

Цяпер разам з былымі зоркамі футбола згуляў і Вільфрыд Мбапэ. На 42-й хвіліне матча ён прыняў пас ад Азара, паклаў на зямлю брамніка і забіў шосты мяч Varietes у гульні.

На гол бацькі ў сваім Twitter адрэагаваў Кіліян: «Ваша камерунская версія гатовая...» (і адзначыў акаўнт бразільца Раналда).

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты