Tribuna/Кіберспорт/Блогі/Wargaming запусціў збор грошай на «хуткiя» для Украіны – расійскі выдавец «танчыкаў» у Беларусі тут жа пабачыў «палiтыку»

Wargaming запусціў збор грошай на «хуткiя» для Украіны – расійскі выдавец «танчыкаў» у Беларусі тут жа пабачыў «палiтыку»

Нiчога новага.

Аўтар — Замір Закіеў
19 кастрычніка, 10:16
Wargaming запусціў збор грошай на «хуткiя» для Украіны – расійскі выдавец «танчыкаў» у Беларусі тут жа пабачыў «палiтыку»

Кампанія Wargaming, заснавальнікам i CEO якой з'яўляецца беларус Віктар Кіслы, з самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну фінансава дапамагае ўкраінцам. Так, кампанiя накіравала мільён долараў на медычную дапамогу і абсталяванне ў першы тыдзень вайны, перадала 100 тысяч долараў для аказання дапамогі пацярпелым ад разбурэння плаціны Кахоўскай ГЭС. Таксама супрацоўнікі Wargaming робяць ахвяраванні па ўласнай ініцыятыве. Унутры кампаніі ўдалося сабраць 200 тысяч еўра на закупку машын хуткай дапамогі для ўкраінскіх медыкаў.

Як кажа кампанія на сваім сайце, «мы ў Wargaming любім гульні пра ваенную тэхніку, але ненавідзім саму вайну». Таму цяпер распрацоўшчык World of Tanks і World of Warships запусціў дабрачынны праект WargamingUnited. З 18 кастрычніка да 1 лістапада карыстальнікі гульняў World of Tanks на ПК, World of Tanks Blitz, World of Tanks: Modern Armor, World of Warships, World of Warships: Legends і World of Warplanes змогуць купіць адмысловыя наборы танкавага дызайну, якія прысвечаныя Украіне (распрацоўкай дызайна займаліся мастакі з кіеўскай студыі). Усе атрыманыя грошы за вылікам падаткаў і камісій будуць ахвяраваныя афіцыйнай украінскай платформе United24 на куплю новых машын хуткай дапамогі.

Вось так у гульні выглядае дызайн танкаў.

Але ў Беларусi зараз iншыя вiртуальныя танкi – Wargaming пасля пачатку вайны сышоў з рынку, аддаўшы бiзнес былой расійскай «дачцэ», кампаніi Lesta Games, якая для беларускага і расійскага рынкаў вылучыла фармальна асобныя гульнi «Мир танков», «Мир кораблей» і Tanks Blitz. I, канешне, у iх нельга будзе ахвяраваць на медычную дапамогу для ўкраiнцаў. Санкт-пецярбургская кампанія вельмi хутка выпусцiла заяву, што iх гульнi «па-за палітыкай», як у Lesta Games чамусьцi называюць гуманiтарную акцыю, ii не маюць дачынення да «гульняў падобнай тэматыкі», як цяпер кажуць пра арыгiналы ад Wargaming.

Але, канешне, нават калi вы гуляеце ў праектах Wargaming, дакладна не трэба нават спрабаваць купляць наборы WargamingUnited з картак беларускiх цi расiйскiх банкаў – «сiлавiкi»-карнiкi Лукашэнкi ламалi жыццi i за падобныя малыя дзеяннi, ненавiсныя рэжыму.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты