Tribuna/Гімнастыка/Блогі/9 месяцаў разлукі – кранальная сустрэча тытулаванай гімнасткі з бацькам, які абараняе Украіну

9 месяцаў разлукі – кранальная сустрэча тытулаванай гімнасткі з бацькам, які абараняе Украіну

А брат загінуў на фронце ў 35 гадоў

Аўтар — Замір Закіеў
9 месяцаў разлукі – кранальная сустрэча тытулаванай гімнасткі з бацькам, які абараняе Украіну

Вікторыя Анапрыенка ў свае 19 з'яўляецца лідаркай зборнай Украіны па мастацкай гімнастыцы, а таксама чэмпіёнкай Еўропы і фіналісткай Алімпійскіх гульняў у Токіа (там выступала з лукашысткай Алінай Гарнасько, якая заваявала бронзу).

Але па-за спартыўнай арэнай жыццё ідзе куды больш складаным чынам. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну для тады яшчэ 18-гадовай дзяўчыны ўсё змянілася. Як згадвае Вікторыя, з краін-агрэсараў ёй напісала толькі адна гімнастка з Беларусі:

«У пачатку вайны, дзесьці 24-25 лютага, адна спартсменка напісала мне паведамленне: «Прывітанне, як ты?», на што я ёй адказала, што ўсё дрэнна, мне вельмі страшна, у нас лётаюць ракеты, мы сядзім у халодным склепе. Гэта была спартсменка з Беларусі. Раней мы часта размаўлялі на спаборніцтвах, і ў нас былі даволі цёплыя адносіны. Больш мяне ніхто не пісаў і ніяк не падтрымаў».

Праз чатыры месяцы пасля пачатку вайны Анапрыенка ў сваім Instagram напісала, што яе брат Сяргей Красноў, які служыў ва УСУ, загінуў ва ўзросце 35 гадоў.

Абараняе Радзіму ад расійскіх захопнікаў і бацька дзяўчыны. У падлеткавым узросце ён сам займаўся спортам і нават быў членам зборнай Украіны па фехтаванні, а да вайны разам з маці гімнасткі (былой лёгкаатлеткай) працаваў зубным тэхнікам, займаўся пратэзаваннем.

На пачатку вайны бацька гімнасткі пайшоў у тэрытарыяльную абарону Кіева, а пасля падпісаў кантракт з УСУ і пачаў ваяваць у гарачых кропках.

«У той момант мне дапамагала мая сям'я. Першыя месяцы я штодня стэлефаноўвалася з маім татам і мы размаўлялі. Нават на адлегласці адчувала яго падтрымку, разумела, што яму цяпер таксама цяжка і страшна. Мне вельмі хацелася, каб я магла неяк дапамагчы сваёй краіне. Тады паставіла сабе мэту, што буду змагацца і падымаць наш сцяг на спартыўных спаборніцтвах», – кажа Вікторыя.

Апошні раз яны бачыліся з татам у студзені гэтага года – і вось, нарэшце, адбылася гэтая доўгачаканая сустрэча.

Іншыя пасты карыстальніка

Язэп Драздовіч натхніў «Крумкачоў» на дызайн формы. А вось як яшчэ мастакі з Беларусі ўплывалі на спорт
16 траўня, 10:00
«Рэал», «Ньюкасл», «Феенорд» – каму і як забіваў Хацкевіч у Лізе чэмпіёнаў
19 кастрычніка, 17:17
53-гадовы бацька Мбапэ адзначыўся голам у дабрачынным матчы – прыгожы асіст зрабіў Эдэн Азар
19 кастрычніка, 15:50
Wargaming запусціў збор грошай на «хуткiя» для Украіны – расійскі выдавец «танчыкаў» у Беларусі тут жа пабачыў «палiтыку»
19 кастрычніка, 10:16
За лукашэнкаўскі сцяг у бундэслізе б'юць па галаве. Вось вам рэальная гісторыя
9 кастрычніка, 19:04
Легендарны гол Шаўчэнкі, Пуцін на трыбунах і «Бей хохлов, спасай Россию» – як 24 гады таму адбыўся матч Расіі і Украіны
9 кастрычніка, 16:46
9 месяцаў разлукі – кранальная сустрэча тытулаванай гімнасткі з бацькам, які абараняе Украіну
9 кастрычніка, 11:07
Футзальныя матчы Беларусь – Расiя сабралi «невыпадковых людзей»: салдаты, чырвона-зялёныя фанаты, брытагаловыя ў спартыўных касцюмах
9 кастрычніка, 08:32
Хуткасць – гэта пра «Тарпеда-БелАЗ». Кур'ёзны гол у ЧБ, які прынёс перамогу жодзінцам
8 кастрычніка, 17:30
«Сыходзь» па стадыёне, дзiўны фанат i разгубленыя дзецi – так «Макслайн» Пунтуса разнеслi ў «дэрбi Вiцебска»
8 кастрычніка, 12:00
«Прамовіла: «Мамачка, прабач» – і адпусціла рукі». Беларуска, рыхтуючыся да Нью-Ёркскага марафону, ўратавала жанчыну ад самагубства
1 кастрычніка, 17:00
Беларускі букмекер зрабіў фэйк пра заключэнне пагаднення з «МЮ» – англійскі клуб знайшоў, як пакараць за гэта
1 кастрычніка, 08:23
Футбольная атмасфера ў доме Ігара Кавалевіча – вымпелы ад Ліхтэнштэйна да Англіі і чырвона-зялёная сімволіка
30 верасня, 21:18
«Крумкачы» прабіліся ў фінальны этап Д3. У вырашальным матчы было 6 галоў, а заўзятараў – больш, чым на некаторых гульнях вышэйшай лігі
24 верасня, 19:09
Што за варатар, які выратаваў голам «Лацыа» ў ЛЧ: рускія карані, падтрымка Пуціна і футболка «Спыніце вайну»
24 верасня, 15:23
У Ціманоўскай быў канфлікт з ябацькамі яшчэ да Алімпіяды – гісторыя пра Мірончык-Іванову і яе «ягадзічную мышцу»
22 верасня, 18:24
«Я гэтай камандзе аддаў усё, што ў мяне было» – у гадавіну смерці Капскага ўзгадваем яго галоўныя цытаты
22 верасня, 16:39
Жаданне кайфаваць кожны дзень, прыслухоўванне да свайго цела, час у цішыні – правілы жыцця Кацярыны Сныцінай
22 верасня, 11:59
30 гадоў таму беларус гуляў у Іспаніі: граміў «Барсу» 5:0, атрымаў трактарную мянушку – і, здаецца, фанаты помняць яго дагэтуль (вось што робяць вусы!)
5 верасня, 18:07
Кірыла Мбапэвіч, Міхась Тайсанюк, Зянон Зіданяк – спартсмены, якія нарадзіліся ў Беларусі, але ніколі не выступалі за яе
5 верасня, 17:19
Усе пасты