Tribuna/Футбол/Блогі/Легендарны гол Шаўчэнкі, Пуцін на трыбунах і «Бей хохлов, спасай Россию» – як 24 гады таму адбыўся матч Расіі і Украіны

Легендарны гол Шаўчэнкі, Пуцін на трыбунах і «Бей хохлов, спасай Россию» – як 24 гады таму адбыўся матч Расіі і Украіны

Успамінаем «матч стагоддзя»

Аўтар — Замір Закіеў
Легендарны гол Шаўчэнкі, Пуцін на трыбунах і «Бей хохлов, спасай Россию» – як 24 гады таму адбыўся матч Расіі і Украіны

Чацвёртая група кваліфікацыі да Еўра-2000 сабрала ў свой склад цікавыя зборныя: акрамя Андоры, Арменіі і Ісландыі там яшчэ былі дзеючы чэмпіён свету (і будучы пераможца ЧЕ-2000) Францыя і зборныя Украіны і Расіі.

Для дзвюх апошніх стартавай стала сустрэча паміж сабой. Тады ў Кіеве мацнейшымі аказаліся гаспадары – 3:2.

Па ходзе кваліфікацыі французы страчвалі ачкі ў матчах з краінамі-суседкамі Беларусі (адна параза ад Расіі і дзве нічыі з Украінай). Таму перад апошнім турам склалася сітуацыя, дзе вырашальным матчам стала менавіта гульня Расіі і Украіны.

Пры перамозе Расіі яна выходзіла з першага радка проста ў галоўны турнір Еўра, пры нічыі – з другога радка ў стыкавыя гульні. І толькі перамога Украіны гарантавала ёй стыкі, а Расію ўвогуле пакідала без чэмпіянату Еўропы.

Так 9 кастрычніка 1999 года ў Маскве на «Лужніках» павінен быў адбыцца матч Расіі і Украіны. Да яго рыхтаваліся ўсе, асабліва на фоне першай гульні каманд, якая скончылася перамогай Украіны і суправаджалася сутычкамі фанатаў.

Так за дзень да вырашальнай сустрэчы ў газеце «Советский спорт» на першай старонцы з'явіліся словы «Бей хохлов, спасай Россию!» (найбольш заўважная частка загалоўка), а поўны тэкст быў «Бей, Хохлов, держи, Хлестов, не пропускай, Филимонов, спасай Россию!» (тут ужо меўся на ўвазе футбаліст Дзмітрый Хахлоў).

На саму ж гульню сабраўся аншлаг – 84 тысячы гледачоў. Сярод іх былі і тагачасныя прэм'ер-міністры Украіны і Расіі Валерый Пуставойценка і Уладзімір Пуцін.

У першым тайме зборная Украіны стварала менш момантаў у тым ліку і праз тое, што не вельмі заўважным быў Андрэй Шаўчэнка. Госці без барацьбы саступілі цэнтр поля, але абарона ўкраінцаў дзейнічала пісьменна, таму на перапынак каманды сыходзілі пры ліку 0:0.

Другая палова пачалася з атак украінскай каманды, але яны не сканчваліся галамі. Пасля ініцыятыву зноў перахапіла Расія, а «жоўта-блакітныя» абмяжоўваліся контратакамі.

На 75-й хвіліне англійскі арбітр Элерэй паставіў спрэчны штрафны ў 21 метрах ад брамы гасцей (у дакладнасці рашэння сумняваліся і расійскія журналісты). У выніку штрафны прабіў Валерый Карпін (цяперашні трэнер зборнай Расіі). Праз памылку ўкраінскага брамніка пры расстаноўцы гульцоў мяч пасля моцнага ўдару расіяніна прайшоў скрозь сценку і трапіў у браму.

Пасля гола расіяне мелі яшчэ некалькі момантаў, каб павялічыць лік, украінцы ж рабілі далёкія навесы, якія не стваралі вялікай небяспекі.

У гэтыя хвіліны генеральнаму дырэктару Першага канала Канстанціну Эрнсту паступіў званок ад Сяргея Мядзведзева, прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына. Са слоў Мядзведзева, Ельцын прасіў, каб дыктар павіншаваў расійскую каманду «з перамогай і выхадам на чэмпіянат Еўропы». Эрнст угаворваў не рабіць заўчасных заяў, але Мядзведзеў настаяў. Эрнст спрабаваў датэлефанавацца да каментатара, калі ішла 88-я хвіліна матча, на якой Аляксей Смерцін у бяскрыўднай сітуацыі збіў Сяргея Мізіна.

Штрафны быў прызначаны на левым флангу прыкладна за 40 метраў ад брамы (пазней гэтую кропку ўкраінская прэса называла «кропкай Шаўчэнкі»). Але стандарт, які не ўяўляў вялікай пагрозы для Расіі пасля ўдару Андрэя Шаўчэнкі скончыўся голам. Расійскі брамнік Аляксандр Філімонаў, які чакаў, што мяч паляціць на блізкую штангу, заўчасна выйшаў з брамы і здзейсніў грубую памылку: спрабуючы злавіць мяч, ён выпусціў яго з рук, і той з адскокам ад газона заляцеў у браму.

Так з лікам 1:1 гульня і скончылася. Расія апусцілася на трэці радок і скончыла свой шлях у кваліфікацыі, а ўкраінцы ў стыкавых матчах згулялі са Славеніяй, якую ўсё ж не змаглі прайсці (параза 1:2 і нічыя 1:1).

Пасля таго матча на «Лужніках», як згадвае Андрэй Шаўчэнка, у распранальню ўкраінскай зборнай зайшоў Уладзімір Пуцін: «Йн павіншаваў, паціснуў кожнаму руку, у тым ліку і мне. А потым павярнуўся да мяне і спытаў: «Гэта ты нам забіў?» – «Так». – «Добра, я цябе запомню!»

Іншыя пасты карыстальніка

Язэп Драздовіч натхніў «Крумкачоў» на дызайн формы. А вось як яшчэ мастакі з Беларусі ўплывалі на спорт
16 траўня, 10:00
«Рэал», «Ньюкасл», «Феенорд» – каму і як забіваў Хацкевіч у Лізе чэмпіёнаў
19 кастрычніка, 17:17
53-гадовы бацька Мбапэ адзначыўся голам у дабрачынным матчы – прыгожы асіст зрабіў Эдэн Азар
19 кастрычніка, 15:50
Wargaming запусціў збор грошай на «хуткiя» для Украіны – расійскі выдавец «танчыкаў» у Беларусі тут жа пабачыў «палiтыку»
19 кастрычніка, 10:16
За лукашэнкаўскі сцяг у бундэслізе б'юць па галаве. Вось вам рэальная гісторыя
9 кастрычніка, 19:04
Легендарны гол Шаўчэнкі, Пуцін на трыбунах і «Бей хохлов, спасай Россию» – як 24 гады таму адбыўся матч Расіі і Украіны
9 кастрычніка, 16:46
9 месяцаў разлукі – кранальная сустрэча тытулаванай гімнасткі з бацькам, які абараняе Украіну
9 кастрычніка, 11:07
Футзальныя матчы Беларусь – Расiя сабралi «невыпадковых людзей»: салдаты, чырвона-зялёныя фанаты, брытагаловыя ў спартыўных касцюмах
9 кастрычніка, 08:32
Хуткасць – гэта пра «Тарпеда-БелАЗ». Кур'ёзны гол у ЧБ, які прынёс перамогу жодзінцам
8 кастрычніка, 17:30
«Сыходзь» па стадыёне, дзiўны фанат i разгубленыя дзецi – так «Макслайн» Пунтуса разнеслi ў «дэрбi Вiцебска»
8 кастрычніка, 12:00
«Прамовіла: «Мамачка, прабач» – і адпусціла рукі». Беларуска, рыхтуючыся да Нью-Ёркскага марафону, ўратавала жанчыну ад самагубства
1 кастрычніка, 17:00
Беларускі букмекер зрабіў фэйк пра заключэнне пагаднення з «МЮ» – англійскі клуб знайшоў, як пакараць за гэта
1 кастрычніка, 08:23
Футбольная атмасфера ў доме Ігара Кавалевіча – вымпелы ад Ліхтэнштэйна да Англіі і чырвона-зялёная сімволіка
30 верасня, 21:18
«Крумкачы» прабіліся ў фінальны этап Д3. У вырашальным матчы было 6 галоў, а заўзятараў – больш, чым на некаторых гульнях вышэйшай лігі
24 верасня, 19:09
Што за варатар, які выратаваў голам «Лацыа» ў ЛЧ: рускія карані, падтрымка Пуціна і футболка «Спыніце вайну»
24 верасня, 15:23
У Ціманоўскай быў канфлікт з ябацькамі яшчэ да Алімпіяды – гісторыя пра Мірончык-Іванову і яе «ягадзічную мышцу»
22 верасня, 18:24
«Я гэтай камандзе аддаў усё, што ў мяне было» – у гадавіну смерці Капскага ўзгадваем яго галоўныя цытаты
22 верасня, 16:39
Жаданне кайфаваць кожны дзень, прыслухоўванне да свайго цела, час у цішыні – правілы жыцця Кацярыны Сныцінай
22 верасня, 11:59
30 гадоў таму беларус гуляў у Іспаніі: граміў «Барсу» 5:0, атрымаў трактарную мянушку – і, здаецца, фанаты помняць яго дагэтуль (вось што робяць вусы!)
5 верасня, 18:07
Кірыла Мбапэвіч, Міхась Тайсанюк, Зянон Зіданяк – спартсмены, якія нарадзіліся ў Беларусі, але ніколі не выступалі за яе
5 верасня, 17:19
Усе пасты