Tribuna/Баскетбол/Блогі/Стэфэн Кары – самы трапны не толькі ў баскетболе. Зорка НБА на турніры па гольфе з аднаго удару забіла мяч у лунку 🔥

Стэфэн Кары – самы трапны не толькі ў баскетболе. Зорка НБА на турніры па гольфе з аднаго удару забіла мяч у лунку 🔥

Удар з 140 метраў!

Аўтар — Замір Закіеў
24 ліпеня, 13:23
Стэфэн Кары – самы трапны не толькі ў баскетболе. Зорка НБА на турніры па гольфе з аднаго удару забіла мяч у лунку 🔥

Амерыканскі разыгрываючы «Голдэн Стэйт» Стэфэн Кары на працягу ўжо вялікай кольскасці сезонаў заслужана лічыцца адным з найлепшых снайпераў НБА. Яшчэ ў 2021-м Стэф устанавіў абсалютны рэкорд лігі па колькасці рэалізаваных трохачковых.

Аднак акрамя баскетбола Кары любіць гуляць і ў гольф. Часам ён удзельнічае ў турнірах. Адным з іх стаў American Century Championship. Гэтае спаборніцтва праводзіцца з 90-х гадоў мінулага стагоддзя на беразе возера Таха, і удзел у ім прымаюць розныя амерыканскія селебрыці.

У гэтым годзе пераможцам стаў менавіта Стэфэн Кары. Гулец «Голдэн Стэйт» – першы дзеючы спартсмен, які выйграваў чэмпіянат American Century Championship з 2000 года! А дамагчыся перамогі Кары дапамог вось такі хоўл-ін-уан (трапленне ў лунку з аднаго удару). Адзначым, што ўдар рабіўся з адлегласці 152 ярдаў (139 метраў).

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты