Tribuna/Футбол/Блогі/Фаны «ПСЖ» асвісталі Месі. Гальцье і Анры абараняюць аргентынца, актывізаваліся чуткі пра вяртанне ў «Барсу»

Фаны «ПСЖ» асвісталі Месі. Гальцье і Анры абараняюць аргентынца, актывізаваліся чуткі пра вяртанне ў «Барсу»

А парыжане тым часам прайгралі «Ліёну»

Аўтар — Бона Сфорца
4 красавіка 2023, 13:37
Фаны «ПСЖ» асвісталі Месі. Гальцье і Анры абараняюць аргентынца, актывізаваліся чуткі пра вяртанне ў «Барсу»

29-ы тур Лігі 1 завяршыўся сенсацыяй: «ПСЖ» неспадзявана прайграў «Ліёну», які ў гэтым сезоне ўжо ні за што не змагаецца.

Адзіны гол у матчы забіў 20-гадовы Брэдлі Баркола – пасля традыцыйнага правалу ў абароне парыжан.

• Яшчэ да пачатку матчу, падчас абвяшчэння складаў, фанаты «ПСЖ» асвісталі Месі.

• А пасля матчу Месі пайшоў з поля без падзякі фанатам. Гэта адразу ж падхапілі акаунты, прысвечаныя Раналду і «Барселоне».

• Гэты матч стаў чацвёртым запар, у якім Месі не змог забіць за клуб. Апошні раз аргенцінец адзначыўся яшчэ 4 сакавіка ў матчы з «Нантам».

Пры гэтым у зборнай Аргенціны ён забіў чатыры галы за два матчы – хет-трык Кюрасаа, яшчэ адзін гол Панаме.

• Усё гэта сталася на тле няўдач у перамовах наконт новага кантракту паміж клубам і гульцом. Выданне Goal паведаміла, што аргентынец даў кіраўніцтву парыжан зразумець, што не разглядае магчымасці змяншэння заробку.

• Свіст фанатаў асудзіў галоўны трэнер «ПСЖ» Крыстаф Гальцье.

– Быў свіст на адрас Ліянэля Месі – вы лічыце гэта апраўданым ці не? Што думаеце пра яго выступ?

– Не, не апраўданым. Чакаем, калі Леа і Мбапэ разблакуюць для нас праблему з галамі. Леа – наш фасілітатар, ён вельмі стараецца, што аўтаматычна мяркуе пад сабой і памылкі. Але трэба звяртаць увагу і на функцыі іншых футбалістаў. Мы не можам чакаць, што Месі і Мбапэ зробяць усё самі.

Леа стараўся, быў карысным у шмат якіх момантах, як і перажываў няўдачы. Але яму бракавала і ўзаемадзеянняў з партнёрамі. Супернікі гулялі шчыльна.

Асвістанне Месі лічу несправядлівым, бо Леа вельмі дапамог нам у першай палавіне сезону. У 2023 годзе ён таксама забівае і аддае галявыя. Іншыя футбалісты таксама павінны рабіць больш, каб ствараць больш момантаў.

– Зараз мы нібыта бачым прывід таго Месі, які быў на пачатку сезона. Вы думалі прыбраць яго са стартавага складу або мяняць падчас матчаў?

– Не падзяляю вашую думку, але хачу паставіць сваё пытанне. Калі вы знаходзіцеся ў цяжкім перыядзе, Леа – вырашальны гулец, здатны аддаць добры пас або забіць геніяльным ударам. У 2023 годзе Леа таксама забіваў і прыносіў нам ачкі. Ніколі не думаў пра выключэнне яго са складу. Магчыма, варта пераглядзець нашыя дзеянні ў нападзенні, каб павялічыць прысутнасць у зоне суперніка.

• Цьеры Анры таксама асудзіў свіст на адрас Месі – і намякнуў, што яму трэба вяртацца ў «Барсу»:

- Хацеў бы, каб Месі завяршыў кар'еру ў «Барселона», гэта маё жаданне. Не кажу, што ён мусіць пакідаць «ПСЖ». Рады бачыць яго ў Лізе 1. Але свіст у бок Леа не паспрыяе працягненню кантракту. 13 галоў і 13 асістаў гэтага сезону ў Лізе 1. Мы кажам пра найлепшага футбаліста свету.

Гаворка ідзе пра любоў да гульні, пра тое, што ён зрабіў для «Барселоны». Ён пайшоў [з клуба] не так, як павінен быў. Мяне дагэтуль турбуе гэта, мабыць, як і самога Леа».

• Сітуацыя з магчымым вяртаннем Месі ў «Барселону» – адна з галоўных тэм проста цяпер. СМІ ужо бачаць там аргентынца.

Журналістка Fox Sports Argentina і Telemundo Deportes Вераніка Брунаці, напрыклад, паведаміла, што вяртанне форварда «ПСЖ» у «Барселону» - магчымае з эканамічнага пункту гледжання. Калі 35-гадовы аргентынец пяройдзе ў каталонскую каманду, то будзе зарабляць каля 10 мільёнаў еўра на год. Таксама будзе дадатковая сума ад спонсарскіх пагадненняў, дзякуючы чаму заробак футбаліста будзе блізкі да таго, што ён мае ў французскім клубе.

Marca сцвярджае, што Леа рэгулярна камунікуе з Хаві (але не з Лапортам). А віцэ-прэзідэнт каталонцаў Рафа Юстэ фактычна публічна запрасіў Месі: «Мы камунікавалі з лагерам Леа Месі. Ён ведае, як мы яго цэнім, і я хацеў бы, каб ён вярнуўся. Бяспрэчна, Месі любіць «Барсу» і горад, таму мы спадзяваемся знайсці належныя умовы, каб працягнуць яго гісторыю тут».

Фота: Sven Hoppe, Panoramic/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты