Tribuna/Футбол/Блогі/Фанаты спынілі матч сваім перфомансам і разбілі галаву футбалісту. Як прайшоў «Дэ Класікер» паміж «Феенордам» і «Аяксам»

Фанаты спынілі матч сваім перфомансам і разбілі галаву футбалісту. Як прайшоў «Дэ Класікер» паміж «Феенордам» і «Аяксам»

Жорсткія ўчынкі, якія не дапамаглі перамагчы

Аўтар — Замір Закіеў
6 красавіка 2023, 12:04
Фанаты спынілі матч сваім перфомансам і разбілі галаву футбалісту. Як прайшоў «Дэ Класікер» паміж «Феенордам» і «Аяксам»

У паўфінале Кубка Нідэрландаў сутыкнуліся прынцыповыя сапернікі – «Аякс» з Амстэрдама і «Феенорд» з Ратэрдама. Гульня праходзіла на стадыёне апошніх.

Фанаты «Феенорда» вырашылі цёпла сустрэць пераможцу чатырох апошніх чэмпіянатаў краіны. Ужо на першай хвіліне матч спынілі праз моцнае задымленне. Заўзятары так актыўна выкарыстоўвалі піратэхніку, што футбалістаў прыйшлося выводзіць з поля.

На 62-й хвіліне матча, калі лік быў 2:1 на карысць «Аякса», у гульца амстэрдамцаў Дэві Класена прыляцеў прадмет з трыбун і разбіў галаву. Тады было прынята рашэнне зноў спыніць сустрэчу.

З часам паядынак аднавілі, але лік ужо не змяніўся. «Аякс» перамог і выйшаў у фінал Кубка Нідэрландаў.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты