Tribuna/Футбол/Блогі/Партнёрству ПСВ і Philips – 110 гадоў. Нідэрландскі клуб трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса

Партнёрству ПСВ і Philips – 110 гадоў. Нідэрландскі клуб трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса

Усю гісторыю разам

Аўтар — Замір Закіеў
3 верасня, 14:10
Партнёрству ПСВ і Philips – 110 гадоў. Нідэрландскі клуб трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса

Футбольны клуб ПСВ (ён жа Philips Sport Vereniging – «Спартыўны саюз Філіпс») быў заснаваны ў 1913 годзе ў горадзе Эйндховене як каманда супрацоўнікаў кампаніі – вытворцы тэхнікі Philips.

Першую спробу заснаваць уласную футбольную каманду кампанія Philips зрабіла яшчэ ў 1910 годзе: яна насіла назву Philips Elftal. Стадыёнам стаў Philips Sportpark, размешчаны на тым жа месцы, што і сучасны. Аднак фінансавыя праблемы і забастоўкі рабочых тых гадоў прывялі да хуткага заняпаду калектыву. І толькі ў 1913 годзе з'явілася правапераемніца - Philips Sport Vereniging, што была заснаваная 31 жніўня. Гэта быў дзень, калі кампанія Philips арганізавала ўрачыстасці і спартыўныя спаборніцтвы ў сувязі са стагоддзем паразы французаў у напалеонаўскіх войнах. Тым не менш, толькі ў 1916 годзе назва змянілася з Philips Elftal на PSV, якое клуб носіць і дагэтуль.

ПСВ мае вялікую гісторыю, якую можна назваць паспяховай: каманда з Эйндховена з'яўляецца адным з трох клубаў у Нідэрландах, які выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў (такога ж поспеху дасягалі «Аякс» і «Фейеноорд»). У 1988 годзе ПСВ стаў другім нідэрландскім клубам пасля «Аякса», якому ўдалося аформіць так званы «трэбл» (Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, чэмпіянат і Кубак Нідэрландаў). У сезоне 2017/18 клуб у 24-ы раз у гісторыі стаў чэмпіёнам Нідэрландаў.

На працягу амаль усяго гэтага часу на майках футбалістаў прысутнічаў лагатып кампаніі Philips.

Цяпер на форме ПСВ можна ўбачыць іншы лагатып. З адносна нядаўніх часоў тытульным спонсарам клуба з'яўляецца Brainport Eindhoven. Гэта інавацыйны раён, дзе знаходзяцца кампусы высотэхналагічнай распрацоўкі, якія належаць кампаніі Philips.

Такая супраца на працягу ўсяго часу існавання клуба прывяла да таго, што яе зафіксавалі ў Кнізе рэкордаў Гінэса. У апошні дзень жніўня 2023-га спонсарству споўнілася 110 гадоў. Ранейшы рэкорд належыў Ford Motor Company і клубу па аўстралійскім футболе «Джылонг» (супрацоўнічалі 98 гадоў).

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты