Tribuna/Водныя віды/Блогі/Фазель, Бах і яшчэ два спартыўныя еўрабюракраты, якім суддзі Лукашэнкі павінны неадкладна вынесці завочны прысуд

Фазель, Бах і яшчэ два спартыўныя еўрабюракраты, якім суддзі Лукашэнкі павінны неадкладна вынесці завочны прысуд

Адназначна вінаватыя.

Аўтар — bytribuna com
26 снежня 2022, 20:03
Фазель, Бах і яшчэ два спартыўныя еўрабюракраты, якім суддзі Лукашэнкі павінны неадкладна вынесці завочны прысуд

Вар'яцтва лукашэнкаўскага рэжыму даўно стала праяўляцца ў судовай сістэме - яшчэ да таго, як прагучаў лозунг "бывае не да законаў". Суды і так кіраваліся гэтай максімай. З кожным днём яны ўсё больш аддаляюцца ад таго, што ў цывілізаваным грамадстве прынята зваць правасуддзем.

Фішка, якая выпрабоўваецца носьбітамі мантый і пагонаў у гэтыя дні, - так званыя завочныя суды. Гэта такія крымінальныя працэсы, дзе абвінавачанні прад'яўляюцца людзям, якіх няма ў залі паседжання. Гэта значыць любога чалавека можна абвінаваціць у яго адсутнасць у чым заўгодна, не даўшы магчымасці сябе абараніць (а гэта хіба дапамагло б?), і вынесці яму чарговы дзікі прысуд.

Першымі па такой схеме пракацілі заснавальнікаў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна - абодва зараз знаходзяцца за мяжой. Так званы суд завочна выпісаў абвінавачаным па 12 гадоў турмы, а таксама арыштаваў тую маёмасць, да якой змог дабрацца (і нават тую, да якой не дабраўся).

У прынцыпе, падыход вельмі цікавы і вельмі перспектыўны. Перспектыўны ў тым, што не абавязкова яго прымяняць толькі да грамадзян Беларусі. З дапамогай завочна-дыстанцыйнага "правасуддзя" можна паквітацца з усім светам. І з тымі, хто недружалюбна выказваўся, і з тымі, хто накладаў санкцыі. Можна караць направа і налева. Выносіць самыя жорсткія рашэнні аж да выключнай меры для постраху варожага Захаду, англасаксаў і ў кім там яшчэ лукашэнкаўскі рэжым бачыць пагрозу.

Але мы пакуль абмяжуемся толькі спортам. Прапануем так званым беларускім судам звярнуць увагу на ніжэйназваных персанажаў. Іх віна несумненная - засталося толькі вызначыцца з пакараннем.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты