Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Вось як рэжымная поп-скакуха заграбла 250 долараў з дапамогай дупы – за Ціманоўскую іх заплаціла БФЛА

Вось як рэжымная поп-скакуха заграбла 250 долараў з дапамогай дупы – за Ціманоўскую іх заплаціла БФЛА

Арыгінальны спосаб заробку.

Аўтар — bytribuna com
23 верасня, 17:30
Вось як рэжымная поп-скакуха заграбла 250 долараў з дапамогай дупы – за Ціманоўскую іх заплаціла БФЛА

12 лістапада 2020 года галоўнай навіной у Беларусі была смерць Рамана Бандарэнкі – экс-спецназавец напярэдадні вечарам выйшаў з дому на «Плошчы Перамен», каб абараніць БЧБ-стужкі ад няпрошаных зразальнікаў, а ў выніку быў смяротна збіты. З пары метраў на пачатак збіцця глядзеў хакейны трэнер Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў, а тым, хто паваліў Бандарэнку на зямлю, стаў рэжымны тайбаксёр Дзмітрый Шакута – на гэтую тэму былі праведзеныя незалежныя расследаванні, дзяржаўнае да гэтага часу нібыта не можа знайсці вінаватых.

На гэтым фоне не вельмі заўважным быў публічны скандал дзвюх беларускіх лёгкаатлетак, які здарыўся ў той жа дзень. Адна з фігурантак, скакуха ў даўжыню Анастасія Мірончык-Іванова, у той час не раз трапляла ў навіны – з-за ашалелай падтрымкі рэжыму, дзякуючы якой яе нават паклікалі на таемную «інаўгурацыю» Лукашэнкі ў верасні 2020-га.

Апанентка Мірончык-Івановай па лістападаўскай гісторыі Крысціна Ціманоўская тады практычна не прыцягвала да сябе ўвагі, але стала ясна, што бягуха не хоча моўчкі трываць асабістыя «наезды». Гэтае нежаданне потым прывяло да значна больш гучнай сітуацыі – на АГ-2020 спрынтарка абурылася спробай заявіць яе ў няпрофільную эстафету (там не хапала людзей з-за фэйла функцыянераў белспорту), пасля чаго рэжым зняў спартсменку з яе каронных 200 метраў і паспрабаваў выслаць у Беларусь. Ціманоўская выратавалася з дапамогай паліцэйскiх у аэрапорце Токіа і ў выніку паляцела ў Польшчу, за якую цяпер выступае.

Старую сітуацыю з Мірачнік-Івановай бягуха ўспомніла ў свежым інтэрв'ю. Калі сцісла, то 12 лістапада 2020-га ў Мiнску ўвялі абавязковы масачны рэжым (вельмі своечасова – пандэмія каранавіруса пачалася ў сакавіку). Ціманоўскую ў той дзень пусцілі ў зал для трэніровак толькі ў масцы, але неўзабаве туды ж прыйшла Мірончык-Іванова – і пачала праводзіць здымкі, маску не апранаючы. Бягуха запатрабавала роўнасці – і, паводле яе слоў, скакуха ў адказ проста паслала ## ### [к чорту]. Ціманоўская пасля трэніроўкі шмат нагаварыла пра сітуацыю на камеру ў Instagram (відэа ніжэй).

Мірончык-Іванова ў адказ у той жа сацсетцы напісала, што Ціманоўская нібыта вядомая як «негатыўная і злая дзяўчына», абвінаваціла ў хлусні і паспрабавала патроліць на тэму таго, што ў Анастасіі ёсць фотасесіі і медаль ЧС, а ў Крысціны няма. А Ціманоўская працягнула голасам – нагадала, што Мірончык-Іванова была злоўленая на допінгу, патроліла за якасць песень (скакуху спрабаваў раскруціць на эстрадзе прадзюсар-лукашыст), а наконт фота заявіла: «Мне не трэба выстаўляць сваю дупу напаказ, каб мяне фоткалі з усіх бакоў, здымалі пра мяне нейкія недавідэа. Я трэніруюся, працую, раблю тое, што трэба мне. Я не выстаўляю сябе напаказ, як некаторыя, і не фоткаю сваю дупу, якая ўсіх рэальна падзадзяўбла».

Мірончык-Іванова да таго моманту сапраўды была вялікай спецыялісткай у выстаўленні напаказ сваіх ягадзіц. У чэрвені 2020-га яна іх яшчэ і растатуявала, чым таксама хвалiлася ў Instagram. Падобным кантэнтам профіль абнаўляўся ў любы момант – пакуль беларусаў хвалявалі маршы пратэстаў і гвалт рэжыму, Мірончык-Іванова пасціла чарговае фота азадку, чым разам са спробай прабіцца на эстраду зарабіла мянушку «поп-скакуха».

Фота з Instagram Мірончык-Івановай у кастрычніку 2020-га

На апошнія рэплікі Ціманоўскай Мірончык-Іванова не адказала – але, як неўзабаве высветлілася, падрыхтавала пазоў пра «абарону гонару і годнасці». Зрэшты, здавалася, што непасрэдна да рэжымнага «суда» справа не дайшла – у сакавіку 2021-га дзве лёгкаатлеткі запісалі сумеснае відэа, дзе заявілі пра прымірэнне.

Цяпер аказалася, што гэта каштавала грошай – цэлых 250 долараў! Як зараз кажа спрынтарка, менавіта столькі поп-скакуха запытала за «мiравую». А Ціманоўскую нават азнаёмілі з афіцыйнай заявай Мірончык-Івановай, усё ж пададзенай у рэжымны «суд». Па словах бягухі, «суддзя» чытала тэкст са смехам – а асобна поп-скакуха вылучыла тое, як трэба называць яе дупу. Як кажа Ціманоўская, Мірончык-Іванова напісала, што ў яе ёсць выключна «ягадзічная мышца» (насамрэч па стандарце іх у чалавека некалькі).

Пры гэтым несцi выдаткi самой Ціманоўскай не прыйшлося. Па яе словах, тады так званы «міністр спорту» Сяргей Кавальчук запатрабаваў разабрацца да «суда» – а ў беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі відавочна пабаяліся ўгнявіць былога ахоўніка Лукашэнку. Таму, калі поп-скакуха заявіла свае фінансавыя патрабаванні, то з БФЛА проста перадалі Ціманоўскай запытаныя 250 долараў – а бягуха ўручыла грошы апанентцы.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты