Tribuna/Футбол/Блогі/Кiпер «Дынама» Заграб – галоўны герой Харватыi: паставiў рэкорд ЧС і вывеў зборную ў паўфінал праз Бразiлiю!

Кiпер «Дынама» Заграб – галоўны герой Харватыi: паставiў рэкорд ЧС і вывеў зборную ў паўфінал праз Бразiлiю!

Другi запар мундыяль у топ-4 дзякуючы пенальцi.

Аўтар — bytribuna com
9 снежня 2022, 21:39
Кiпер «Дынама» Заграб – галоўны герой Харватыi: паставiў рэкорд ЧС і вывеў зборную ў паўфінал праз Бразiлiю!

Бразілія прайграла Харватыі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету 2022 года ў серыі пенальці ў матчы, дзе большая частка дзеянняў адбывалася па-за 90 хвілінамі асноўнага часу.

🔸 Неймар адкрыў лік у канцы першага дадатковага тайма – на 105+1-й хвіліне.

Гэтым голам Неймар зраўняўся з Пеле па колькасці галоў за нацыянальную зборную – на рахунку абодвух цяпер па 77.

🔸 На 117-й хвіліне Бруна Петкавіч зраўняў лік – гэта быў першы ўдар у створ ад зборнай Харватыi за цэлы матч!

🔸 Матч скончыўся 1:1 – таму што ў варотах зборнай Харватыі рабiў усё магчымае 27-гадовы кiпер заграбскага «Дынама» Дамінік Лівакавіч. У асноўны час, па даных SofaScore, ён зрабіў 9 сэйваў.

🔸 А першы ўдар Бразiлii ў серыi пенальцi даў Лiвакавiчу 10-е ратаванне – Дамiнiк справiўся са спробай Радрыга. Столькi сэйваў – лепшы вынік на гэтым чэмпіянаце свету.

🔸 Больш ад кiпера нiчога не спатрэбiлася – Нікола Улашыч, Лоўра Маер, Лука Модрыч i Міслаў Оршыч былi мацнейшыя за Алiсана, а пасля галоў ад Каземіра Педра Абрэў да мяча падышоў Маркіньяс, трапiў у штангу, i на гэтым усё скончылася пабедай Харватыi.

🔸 Харватыя другi ЧС запар iдзе ад групы да паўфiналу ЧС выключна па пенальцi – перад Бразiлiяй так выбiлi Японiю. Увогуле пасля 1998 года каманда правяла толькі адзін матч плэй-оф буйнога турніру за 90 хвілін – фінал ЧС-2018 супраць Францыі. Усе астатнія былi даўжэйшымi: чвэрцьфінал Еўра-08 супраць Турцыі (паражэнне па пенальці), 1/8 Еўра-16 супраць Партугаліі (паражэнне ў дадатковы час), пенальці ў 1/8 з Даніяй і 1/4 з Расiяй i перамога ў дадатковы час над Англіяй у паўфiнале ЧС-2018, 1/8 Еўра-2020 супраць Іспаніі (саступiлi ў дадатковы час).

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты