Tribuna/Футбол/Блогі/У белспорце ацэньваюць 2022-гi – і зноў у пазітыве ад бана: ён дапамог змене пакаленняў і развіццю дзяцей, а галоўнае – адкрыў Расію (куды без яе!)

У белспорце ацэньваюць 2022-гi – і зноў у пазітыве ад бана: ён дапамог змене пакаленняў і развіццю дзяцей, а галоўнае – адкрыў Расію (куды без яе!)

Iх радасць.

Аўтар — bytribuna com
29 снежня 2022, 16:51
У белспорце ацэньваюць 2022-гi – і зноў у пазітыве ад бана: ён дапамог змене пакаленняў і развіццю дзяцей, а галоўнае – адкрыў Расію (куды без яе!)

Белспорт у большай сваёй частцы працягвае знаходзіцца ў міжнародным бане, які ў самых розных відах увялі ў адказ на вайну ва Украіне, якую з 24 лютага працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. І толькі зараз пачынаюцца размовы пра лакальныя допускі ў нейтральным статусе на спаборніцтвы ў Азіі і пра глабальны часовы разбан на АГ-2024 – а беларускі рэжым ужо згодны на выступы без дзяржсімволікі, супраць якіх раней быў катэгарычна.

А ёсць і тыя, хто наогул лічыць бан дабром – ад яго, маўляў, белспорту стала толькі лепш. Яны асабліва актыўна выказваліся ў першыя месяцы пасля яго ўвядзення – і ўзнікала пытанне, навошта раней у прынцыпе было ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, калі без іх усё стала так добра.

Цяпер прыйшла пара, у якую модна падводзіць вынікі года, – і наконт пазітыву ад санкцый, пра які доўга не было асабліва чуваць, загаварылі зноў.

За беларускі валейбол выступіла генеральны сакратар федэрацыі Ала Цяцерына – адна з першых падпісантак за Лукашэнку і другі чалавек у БФВ пасля экс-кіраўніка МНС Уладзіміра Вашчанкі. Калі яе паслухаць, ствараецца ўражанне, што да бана займацца «ўнутранымі справамі» у федэрацыі было няма калі – увесь час iшоў, мабыць, на нейкія вонкавыя, – iншая справа зараз, калі і да развiцця дзіцячага валейбола дайшло. Ды і маладзёжныя зборныя атрымалася заявіць у расійскiя спаборнiцтвы (плюс другую мужчынскую каманду нібы мараць бачыць у суседскай лiзе) – выглядае, вядома, як вяршыня поспеху. Карацей, усё, аказваецца, склалася БФБ на карысць. Пры гэтым Цяцярына з чагосьці думае, што санкцыі ў яе вiдзе «ненадоўга» – таму што дзесьці «там» нейкія «мы заўсёды былі найлепшымі». Не хочам расчароўваць, але гэты аргумент не дзейнічае – Расiя наогул віцэ-чэмпіён апошнiх АГ сярод мужчын, і нічога.

За баскетбол выказалася Анастасія Верамеенка – спартсменку, якую ўсё задавальняе ў Беларусі і мінскім «Гарызонце», дзе падтрымлівалі Лукашэнку цэнтралізавана, цяпер 13-ы раз назвалі лепшай у Беларусі. І баскетбалістка не ўбачыла нічога страшнага ў тым, што жаночая зборная Беларусі сёлета не згуляла ўвогуле ніводнага матча – маўляў, якраз перажыве змену пакаленняў. Ну а неабходны мінімум гульняў Верамеенка бачыць магчымасць набраць у Расіі – усё роўна ёй цяпер гуляць асабліва няма з кім. Зрэшты, самой Верамеенка таксама з большага ўсё роўна (толькі расiянак шкада) – аказалася, ёй палягчэла яшчэ калі да вайны зборная не патрапіла на адбор да ЧС з-за ўспышкi кавіда, маўляў, не прыйшлося пераносіць «жудасны пералёт на іншы кантынент» з аслабленым складам , а так было «сумленне чыстае».

А за веласпорт па-ранейшаму адказвае Яўген Каралёк – падпісант за Лукашэнку з ганаровым 46-м месцам у агульным спісе бачыў пазітыў яшчэ ў траўні. Цяпер ён толькі пацвярджае: гонкі ў Расіі – гэта супер. Рыхтуюцца да іх і ў 2023-м – а сёлета, калі верыць Каральку, беларускія раварысты «нічога не страцілі».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты