Tribuna/Футбол/Блогі/Украінец, за якога «Чэлсі» заплаціць 100 млн еўра, пачынаў у дублі Данецка разам з беларусам, які зараз у БАТЭ – іх тандэм наўрад ці кагосьці пужаў

Украінец, за якога «Чэлсі» заплаціць 100 млн еўра, пачынаў у дублі Данецка разам з беларусам, які зараз у БАТЭ – іх тандэм наўрад ці кагосьці пужаў

А яшчэ Міхаiл Мудрык шмат перасякаўся з тымі, хто выступаў у ЧБ.

Аўтар — bytribuna com
16 студзеня 2023, 18:00
Украінец, за якога «Чэлсі» заплаціць 100 млн еўра, пачынаў у дублі Данецка разам з беларусам, які зараз у БАТЭ – іх тандэм наўрад ці кагосьці пужаў

У выходныя адбыўся рэкордны для Усходняй Еўропы трансфер: 22-гадовы вінгер з Украіны Міхаiл Мудрык падпісаў з «Чэлсі» кантракт на 8,5 года. За свайго гульца данецкі «Шахцёр» атрымаў 70 мільёнаў еўра, яшчэ 30 клуб паступіць ў выглядзе бонусаў.

Гэты футбаліст пачынаў у маладзёжцы Данецка, дзе тады ж гуляў сённяшні форвард БАТЭ, а таксама перасякаўся шмат з кім з футбалістаў, хто пагуляў у чэмпіянаце Беларусі.

Забіваў пасля асістаў беларуса ў «маладзёжцы» «Шахцёра»

У данецкі клуб Міхаiл перайшоў у 2016-м, калі яму было 15: да гэтага юнак займаўся ў школах харкаўскага «Металіста» (сам родам з 20-тысячнага мястэчка Краснаград Харкаўскай вобласці) і «Дняпра». У сезоне-2018/19 Мудрык патрапіў у каманду U-21, калі яму было ўсяго 17 - прыкладна тады ж у «Шахцёр» перабраўся ўраджэнец Івацэвічаў Ілля Васілевіч (ён на год старэйшы за Мудрыка), які да таго часу паспеў правесці 9 матчаў у складзе «Баранавічаў» у Д2 і вызначыцца адным голам.

Праўда, звязка Мудрык-Васілевіч (абодва пачыналі сезон як гульцы старту) за паўгода ў першынстве рэзервістаў спрацавала толькі аднойчы. У матчы другога тура супраць кіеўскага «Арсенала» Ілля пасля закіду з цэнтра поля з другой спробы такі выкаціў мяч пад удар Міхаiлу - той з лініі варатарскай па пустой браме не прамахнуўся.

Мудрык пасля першага круга з'ехаў якраз у «Арсенал», у складзе якога дэбютаваў ва УПЛ, а Васілевіч, нягледзячы на нядрэнны пачатак у данецкім клубе, неўзабаве страціў месца ў старце і пераважна выходзіў напрыканцы сустрэч. За 27 матчаў маладзёжнага чэмпіянату беларус набраў сціплыя 1+2 (і яшчэ аддаў галявую перадачу ў таварыскім матчы супраць першай каманды "гарнякоў").

Ілля Васілевіч У складзе той «маладзёжкі» таксама выступалі хаўбек Арцём Дудзік і абаронца Яўген Чагавец – украінцы, якія неўзабаве засвяціліся ў беларускай вышэйшай лізе: першы правёў сезон-2019 (сышоў з «Шахцёра», як і Мудрык, пасля першага круга) у «Слуцку», другі ж два з паловай сезоны адгуляў за "Мінск".

Яўген Чагавец

Сваю другую галявую ў сезоне Васілевіч аддаў менавіта на Дудзіка - усё ў тым жа згаданым матчы супраць «Арсенала».

Пасля года ў "Шахцёры" Васілевіч апынуўся ў дублі БАТЭ. Адтуль на год беспаспяхова з'ездзіў у арэнду ў Мазыр (0 галоў у 10 паядынках) і ўжо другі сезон спрабуе замацавацца ў аснове барысаўчан. У сезоне-2022 Ілля забіў першы гол у вышэйшай лізе і скончыў год з паказчыкам 3+2 у 23 матчах чэмпіянату.

У арэндах выступаў з гульцамі вышэйшай лігі

У арэнду з «Шахцёра» Мудрык сыходзіў двойчы: у кіеўскі «Арсенал» і чарнігаўскую «Дзясну» - і ў гэтых клубах паспеў пагуляць з вялікай колькасцю футбалістаў, знаёмых нам па чэмпіянаце Беларусі. У Кіеве аднаклубнікамі таленту былі армянскі вінгер «Нёмана» Гегам Кадымян, экс-абаронца магілёўскага «Дняпра» Зміцер Башлай, а таксама былы брамнік БАТЭ (праўда, за аснову барысаўчан так і не згуляў) Зміцер Іваноў.

Гегам Кадымян У Чарнігаве Мудрык працаваў пад кіраўніцтвам былога галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Аляксандра Рабаконя і гуляў побач з абаронцам Максімам Імярэкавым ("Белшына", "Тарпеда-БелАЗ"), паўабаронцам Сяргеем Старанькім ("Тарпеда-БелАЗ", "Смаргонь") і форвардам. Дзмітрыем Хлёбасам (мінскае «Дынама»).

Рабаконь праз час толькі станоўча выказваўся аб працы з крайком: «Мудрыка Божачка ў цемечка пацалаваў. Ёсць усе неабходныя якасці - вельмі хуткі, разумны, добрая тэхніка. Ён гатовы трэніравацца. Пакуль не сцямнее, Міхаіл не сыходзіў з трэніровачнага поля».

Аляксандр Рабаконь

Аформіў хет-трык з асістаў у матчы супраць каманды Дулуба

На дарослым узроўні ў Міхаіла не так шмат галоў (усяго 12), але ёсць два топавыя перформансы з хет-трыкам з галявых перадач. Першы з іх здарыўся ў сезоне-2022/23, які не завяршыўся з-за вайны: «Шахцёр» у хатнім паядынку разбіў «Львоў» Алега Дулуба 6:1, а Мудрык не толькі зрабіў тры асісты, але і зарабіў пенальці.

У 2018-м Мудрык прыязджаў у Мінск на Кубак развіцця

У 2018 годзе зборная Украіны, складзеная з гульцоў 2001 года нараджэння, стала пераможцай Кубка развіцця, які штогод ладзіцца ў Мінску (але немагчыма ўявіць, калі туды наступным разам прыедуць украінцы) - «жоўта-сінія» перамаглі ва ўсіх пяці матчах турніру, у тым ліку зборную Беларусі, якая стала бронзавым прызёрам.

Адным з лідэраў украінскай зборнай быў абаронца Алан Аусі (пазней гуляў за «Тарпеда-БелАЗ»), а ў заяўцы каманды быў футбаліст з прозвішчам Мудрык. Праўда, гэта быў крайні абаронца львоўскіх «Карпат» Уладзіслаў Мудрык - вінгера «маладзёжкі» «Шахцёра» на турнір не ўзялі. Праўда, кар'ера цёзкі па прозвішчы адной з галоўных зорак складаецца не найлепшым чынам: 0 матчаў у элітным украінскім дывізіёне і статус вольнага агента з лютага-2022.

Уладзicаў Мудрык

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты