Tribuna/Футбол/Блогі/Персона тыдня ў АПЛ – Джулія Робертс! Пеп праз яе назваў сябе няўдачнікам, «МЮ» і Контэ выхваляюцца

Персона тыдня ў АПЛ – Джулія Робертс! Пеп праз яе назваў сябе няўдачнікам, «МЮ» і Контэ выхваляюцца

Нечакана.

Аўтар — bytribuna com
19 сакавіка 2023, 05:37
Персона тыдня ў АПЛ – Джулія Робертс! Пеп праз яе назваў сябе няўдачнікам, «МЮ» і Контэ выхваляюцца

Пасля разгромнай перамогі «Сіці» над «Лейпцыгам» у ЛЧ (7:0) Пеп Гвардыёла некалькі нетрадыцыйна адказаў на пытанні пра свае дасягненне (іх адсутнасць) у турніры:

«Я – няўдачнік у Лізе чэмпіёнаў, прабачце. Але нават калі я выйграю гэты турнір тройчы запар, то застануся няўдачнікам.

У мяне ў жыцці ёсць тры куміры: Майкл Джордан, Тайгер Вудс і Джулія Робертс. Гэта тры ідалы.

Джулія некалькі гадоў таму назад прыязджала ў Манчэстэр. Тады, калі мы ўжо як 5-6 гадоў былі лепшымі за «Юнайтэд». Але яна прыйшла да іх, а не да нас.

Таму трафей ЛЧ не заслонiць маё расчараванне, што Робертс не прыехала да нас».

З-за прызнання Пепа актрыса, уладальнiца «Оскара» i зорка шматлiкiх фiльмаў («Прыгажуня», «Збеглая нявеста», «Адзiнаццаць сяброў Оўшна», «Еш, малicя, кахай» i гэтак далей) стала персонай тыдня ў АПЛ. Ужо на наступны дзень «МЮ» ў сваіх сацсетках апублікаваў фота з Робертс на «Олд Трафард».

А потым распавёў пра досвед камунiкацыi з Робертс i трэнер «Тотэнхэма» Антонiа Контэ: «Яна прыязджала, калі я быў у «Чэлсі». Яна паглядзела матч, і ў мяне была магчымасць адвесці яе ў распранальню. Што такі важны чалавек, як Джулія Робертс, любіць футбол – гэта добра для яго».

Але ж i на «Чэлсi» Джулія прыязджала толькi тады, калi клуб гуляў супраць «МЮ». З гульцамі менавіта гасцявой каманды Давідам дэ Хеам і Хуанам Матам яе заўважылі пасля матчу.

Сакрэт у тым што, сын актрысы Фін – заўзятар «МЮ». У 2016-м сям'я наведала дамашнюю гульню клуба з «Вэст Хэмам», а ноч перад гульнёй правяла ў адным гатэлі з камандай. Пасля матчу (згулялі 1:1) Джулiя з Фiнам пагутарылі з Майклам Кэрыкам і Джонам Мертам. У 2017-м, падчас туру «МЮ» ў ЗША, сям'я наведала трэніроўкі каманды – там ужо пагутарылі з Жазэ Маўрынью, а Поль Пагба нават даў некалькі футбольных саветаў Фіну.

Гэта не адзiны футбольны досвед Робертс. У 2017-м яна наведала Эль-Класіка на «Сант'яга Бернабеу». I сустрэлася з гульцамі «Рэала» – Серхіа Рамасам, Марселам, Лукасам Васкесам, Лукам Модрычам і, вядома ж, Крышцiяну Раналду. «Маё сэрца б'ецца вельмі хутка», - так яна апісала свае эмоцыі ў той момант.

Хаця і з Лiянелям Месі не прапусціла магчымасці зрабіць фатаграфію.

А ў 2018 годзе Робертс ужо падтрымлівала «Барсу» у перадсезонным матчы з «Тотэнхэмам» у ЗША.

Фота: Nigel Keene/Global Look Press, «МЮ», Daily Mail

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты