Tribuna/Футбол/Блогі/Рымэйк гола Кутузава англiчанам з Украiны – забiлi ў пустыя, калi брамнiк траўмаваўся падчас вынасу

Рымэйк гола Кутузава англiчанам з Украiны – забiлi ў пустыя, калi брамнiк траўмаваўся падчас вынасу

Беларускi форвард у свой час лiчыў, што зрабiў правiльна.

Аўтар — bytribuna com
30 красавіка 2023, 13:07
Рымэйк гола Кутузава англiчанам з Украiны – забiлi ў пустыя, калi брамнiк траўмаваўся падчас вынасу

29 красавіка ў рамках 14-га тура Д3 Украіны сустрэліся «Чайка» і «Хуст». Матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць гасцей, якiя падчас сустрэчы саступалi 0:1. А гол-эквалайзер атрымаўся скандальным – галкiпер «Чайкі» Кірыл Баранцаў атрымаў пашкоджанне, калi выносiў мяч, а футбаліст «Хуста» Васiль Луцыў, да якога мяч патрапiў, не звярнуў увагi на праблемы брамнiка і пакацiў мяч у пусты вугал.

Атрымаўся своеасаблiвы рымэйк мяча, якi у 2006 годзе ў таварыскім матчы са зборнай Англіі «Б» забіў тады форвард зборнай Беларусi Віталь Кутузаў. Ён таксама зрабiў лiк 1:1, калi на 50-й хвіліне той сустрэчы брамнік англічан Роберт Грын атрымаў траўму пры вынасе мяча, якi трапiў да Кутузава. Беларусь у вынiку таксама выйграла 2:1 – ва ўкраiнскага матча шмат паралелей з беларускiм.

Кутузаў потым каментаваў свой гол так: «Тады ўсё атрымалася вельмі хутка. Усё вырашалі долі секунды. На мяне ішлі ў падкаце адразу два абаронцы, і ацаніць сітуацыю было складана. Таму паступіў па прынцыпе: забіць – а потым разбірацца, што да чаго. Напэўна, я тады прыняў правiльнае рашэнне».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты