Tribuna/Футбол/Блогі/🏆 «Манчэстэр Сіці» усё ж выйграў Лігу чэмпіёнаў!

🏆 «Манчэстэр Сіці» усё ж выйграў Лігу чэмпіёнаў!

Трэбл.

Аўтар — bytribuna com
11 чэрвеня, 00:03
🏆 «Манчэстэр Сіці» усё ж выйграў Лігу чэмпіёнаў!

Гэта адбылося: «Манчэстэр Сіці» – пераможца Лігi чэмпіёнаў!

Адзіны гол у фінале супраць «Інтэра» забіў Родры – на 68-й хвiлiне ён уварваўся ў штрафную пад адскок і вельмi дакладна, каб мяч абмiнуў абаронцаў, прабіў у кут варот Андрэ Анана.

«Інтэр» у цэлым гуляў больш востра (па чаканых галах перасягнуў супернікаў у два разы), але ўпусціў некалькі топ-момантаў. Сваю рэпутацыю галоўнага няўдачніка сезона пацвердзіў форвард міланцаў Рамелу Лукаку – спачатку ён выпадкова заблакаваў дабіванне ад сваёй каманды пасля ўдару ў перакладзіну (але ладна, на шляху мяча потым быў яшчэ гулец «Сіці»), а ў канцоўцы біў галавой з пары метраў, але замест кута варот паслаў мяч у зону дасяжнасці Эдэрсана, які зрабіў выдатны сэйв.

🔹 Гол Родры – першы і адзіны для «Ман Сіці» у фіналах Лігі чэмпіёнаў.

🔹 «Сіці» стаў восьмай камандай у Еўропе ў цэлым, якая аформіла трэбл, i другой англiйскай пасля «МЮ» Алекса Фергюсана ў сезоне 1998/99 – тым самым, калi ў паўфiнале ЛЧ гуляла кiеўскае «Дынама» з беларускiмi легендамi ў складзе.

🔹 Пеп Гвардыёла – першы трэнер у гісторыі, які аформіў трэбл двойчы: першы раз быў з «Барселонай» у сезоне 2008/09.

🔹 Гвардыёла выйграў ЛЧ у трэці раз у трэнерскай кар'еры – па гэтым паказчыку цяпер дзеліць другое месца з Бобам Пэйслі i Зінедзінам Зіданам. Больш разоў, 4, трафей выйграваў толькі адзін трэнер – Карла Анчалоці.

🔹 Гвардыёла ўпершыню выйграў ЛЧ без Ліянэля Месі ў складзе.

🔹 «Ман Сіці» стаў шостым англiйскім клубам, які выйграваў КЕЧ/ЛЧ – пасля «Астан Вілы», «Чэлсі», «Ліверпуля», «МЮ» і «Нотынгем Форэст». Па колькасці пераможцаў Англія пераўзыходзіць сваіх найбліжэйшых праследавацеляў удвая – у Германіі, Італіі і Нідэрландах трафей выйгравалі па тры клубы.

🔹 Хуліян Альварэс – першы футбаліст, які выйграў ЧС і аформіў трэбл з клубам за адзін сезон, а таксама першы аргентынец у гісторыі, які выйграў Копа Амерыка, ЧС, Лігу чэмпіёнаў і Кубак Лібертадорэс (Месі не выйграваў апошні трафей).

🔹 У чацвёрты раз запар фінал ЛЧ заканчваецца мінімальнай перамогай 1:0. Гэтак жа ў 2020-м «Баварыя» адолела «ПСЖ», у 2021-м «Чэлсі» – «Ман Сіці», у 2022-м «Рэал» - «Ліверпуль». Абедзве каманды ў фінале апошні раз забівалі яшчэ ў Кіеве ў 2018-м – «Рэал» тады перамог «Ліверпуль» з лікам 3:1.

🔹 Упершыню ў гісторыі еўракубкаў тры клубы з адной краіны прайгралі ўсе тры фіналы ў адным сезоне. «Інтэр» склаў кампанію «Роме» і «Фіярэнціне», якія прайгралі ў ЛЕ і ЛК адпаведна.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты