Tribuna/Футбол/Блогі/Шаўчэнка зноў забіў Буфону з пенальці праз 20 гадоў пасля фiналу ЛЧ – погляд усё той жа

Шаўчэнка зноў забіў Буфону з пенальці праз 20 гадоў пасля фiналу ЛЧ – погляд усё той жа

Рымейк вялiкага ўдару.

Аўтар — bytribuna com
16 верасня, 05:34
Шаўчэнка зноў забіў Буфону з пенальці праз 20 гадоў пасля фiналу ЛЧ – погляд усё той жа

У пятніцу, 15 верасня, у сталіцы Славеніі Любляне на стадыёне «Стожыцы» адбыўся дабрачынны матч з удзелам многіх футбольных зорак мінулага. Падзея была арганізаваная па ініцыятыве прэзідэнта УЕФА Аляксандзера Чаферына з мэтай збору сродкаў для яго роднай краіны, якая пацярпела з-за моцных паводак у пачатку жніўня.

Сярод іншых зорак, такіх як Паала Мальдзіні, Кларэнс Зеедорф, Луіш Фігу, Златан Ібрагімавіч і іншых, удзел у матчы прынялі Джанлуіджы Буфон і Андрэй Шаўчэнка – i сышлiся на пенальці на 21-й хвіліне.

Украiнец выканаў прыгожа – паненкай.

20 гадоў таму ўдар Шаўчэнкi ў вароты Буфона з пенальцi быў нашмат важнейшы – iшла серыя пенальці паміж «Ювентусам» і «Міланам» у фінале Лігі чэмпіёнаў, які адбыўся 28 траўня 2003 года. Каманды не забілі галоў за 120 хвілін, а па пенальці да спробы ўкраiнца была роўнасць. Шаўчэнка забiў i прынёс «расанеры» трафей (0:0, 3:2 пен.).

Погляд форварда перад ударам быў вельмi запамiнальны – выглядае такiм жа, як зараз.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты