Tribuna/Тэніс/Блогі/На матч украiнкi супраць расіянкi ў Аўстралii прыйшлi людзi з трыкалорам і майкай з Пуціным – як нiчога нiякага, хаця ў тэнiсе выганялi за жоўта-блакiтны сцяг

На матч украiнкi супраць расіянкi ў Аўстралii прыйшлi людзi з трыкалорам і майкай з Пуціным – як нiчога нiякага, хаця ў тэнiсе выганялi за жоўта-блакiтны сцяг

Дзiўнае на турнiры «Вялiкага шлема».

Аўтар — bytribuna com
16 студзеня 2023, 21:51
На матч украiнкi супраць расіянкi ў Аўстралii прыйшлi людзi з трыкалорам і майкай з Пуціным – як нiчога нiякага, хаця ў тэнiсе выганялi за жоўта-блакiтны сцяг

Украінка Кацярына Байндль выйграла ў расіянкі Камілы Рахімавай у першым крузе Australian Open (7:5, 6:7, 6:1). Да турніру грамадзяне Расіі, як і Беларусі, дапушчаны ў нейтральным статусе – без права выкарыстоўваць дзяржсімволіку. Такім WTA і ATP выбралі адказ на вайну, якую з 24 лютага працягвае Расiя ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Але ж на згаданым матчы з нейтральнасцю не склалася: нейкая група людзей прайшла на трыбуны з трыкалорам РФ.

Таксама ў гэтай групе адзiн чалавек быў у футболцы з надпісам «Расiя» вялiкiмi лiтарамi (на рукаве таксама трыкалор), а на майцы iншага змяшчаўся партрэт расiйскага дыктатара Пуціна.

Байндль так пракаментавала сiтуацыю:

«Я была вельмі здзіўленая. Вельмі дзіўная гісторыя. Я не ведаю, былі гэтыя хлопцы расiянамi ці не, не чула іх размоў.

Я бачыла, што вывесілі расiйскі сцяг. Я чула, што яны падтрымлівалі Рахімаву. Яны відавочна хацелі нешта прадэманстраваць. Я старалася нават не глядзець на iх, не тое што ўступаць у канфлікт, таму што для мяне прыярытэтам была перамога над суперніцай у гульні.

Вядома, эмоцыі ўзнікаюць не толькі ад матча, але і ад самой сітуацыі. Але я зрабіла усё, каб застацца ў «кокане», каб не завесціся».

Як бачым па вынiку, ва ўкраiнкi атрымалася.

Амбасадар Украіны ў Аўстраліі Васіль Мірашнічэнка запатрабаваў ад арганізатараў тлумачэнняў: «Я рашуча асуджаю публічную дэманстрацыю расiйскага сцяга падчас гульні ўкраінскай тэнісісткі на Australian Open. Я заклікаю Tennis Australia неадкладна рэалізаваць палітыку «нейтральнага сцяга».

Асаблiва здзiўляе факт, што людзi з расiйскай сiмволiкай спакойна паглядзелi тэнiс з трыбуны «Вялiкага шлема», на фоне таго, што ў жніўні 2022 года на турніры WTA ў Цынцынаці арганізатары выгналі з трыбун чырлідарку за ўкраінскі сцяг.

Пра якую-небудзь рэакцыю Australian Open пакуль невядома.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты