Tribuna/Футбол/Блоги/БАТЭ заскочыў у новы зашквар: гульцы зняліся ў фрык-кліпе, дзе прынялі імпульс ад Лукашэнкі (шкада, у еўракубках не дапамагло)

БАТЭ заскочыў у новы зашквар: гульцы зняліся ў фрык-кліпе, дзе прынялі імпульс ад Лукашэнкі (шкада, у еўракубках не дапамагло)

Падпісанты за рэжым і тут адпрацавалі.

Автор — bytribuna com
15 ноября 2022, 14:16
14
БАТЭ заскочыў у новы зашквар: гульцы зняліся ў фрык-кліпе, дзе прынялі імпульс ад Лукашэнкі (шкада, у еўракубках не дапамагло)

Ад самай раніцы ў аўторак 15 лістапада на YouTube з’явіўся кліп непаўналетняй спявачкі Ангеліны Воўкавай на песню «Бульба-дэнс». Кампазіцыя абазначаная як «народны суперхіт» – відавочна, таму, што песня прысвечаная бульбе.

Кліп пачынаецца з таго, што па полі едзе трактар з прымацаванай да яго бульбакапалкай. Побач ідзе нейкі стары чалавек. Пазней аказваецца, што гэта Аляксандр Лукашэнка.

Бульба, да якой толькі дакрануліся рукі Лукашэнкі, трапляе ў кузаў грузавіка. Грузавік едзе па нейкіх вуліцах, адна бульбіна выпадае. Па сюжэце, кожны, хто бярэ яе ў рукі, атрымлівае (не, не сінія пальцы) зарад бадзёрасці і пачынае танчыць. Бульбіна вандруе па гарадах, ходзіць па руках і нейкім чынам трапляе на «Барысаў-Арэну».

Там падпісант за Лукашэнку брамнік Андрэй Кудравец робіць скачок, каб адбіць штрафны, – у выніку ловіць невядома адкуль прыляцеўшую «магічную» бульбіну і пачынае танчыць.

Караняплод ён шпурляе партнёру-сенегальцу Сіды Банэ, побач стаяць Дзмітрый Бяссмертны, Даніла Нячаеў, Валерый Грамыка, Мікіта Някрасаў, Уладзіслаў Малькевіч і Арцём Шуманскі. Усе яны таксама ў выніку танчаць. Бяссмертны, Нячаеў і Малькевіч таксама з’яўляюцца прыхільнікамі беззаконня, што засведчылі ўласнымі подпісамі.

Кліп, відавочна, здымаўся яшчэ ўлетку і ніяк не дапамог БАТЭ прайсці далей у еўракубках. Можа, узімку дапаможа злятаць на зборы ў Турэччыну?

Роля футбалістаў – эпізадычная. З Барысава бульба пераносіцца ў іншае месца, пасля ў іншае, і так пакуль не дабіраецца да свайго лагічнага фіналу – яе разрэзала паварыха і скарыстала для гатавання.

«Народнасць» песні, верагодней за ўсё, праяўляецца ў крайне прымітыўным тэксце, а таксама ў зусім ужо немудрагелістай музыцы. Музыку напісаў вядомы ў вузкіх колах адэпт Лукашэнкі кампазітар Яўген Алейнік – яму ж належыць аўтарства песні «Любимую не отдают», якая атрымала пэўную вядомасць напярэдадні выбараў-2020 і стала прадвесцем поўнага скасавання закону ў Беларусі.

Год таму «Альянс расследавальнікаў Беларусі» распавёў пра тое, як любоў да Лукашэнкі дапамагае Алейніку павышаць дабрабыт. Спачатку ён, не маючы на тое ніякіх законных падстаў, засяліўся ў катэдж, дзе да таго жыла настаўніца Мікалая Лукашэнкі (і яна таксама атрымала гэтае жыллё не па законе). Пасля выбараў Алейніку дазволілі катэдж выкупіць па заніжаным кошце, хаця паралельна ён распавядаў пра тое, што песня не прынесла яму ніякай выгады.

Самае красамоўнае ў песні, канешне, не яе тэкст (тым больш што яго досыць складана разабраць), а спіс асоб (фізічных, юрыдычных), да якіх звяртаюцца з падзякай стваральнікі кліпа. Гэта ідэолагі, прадпрыемствы, ФК БАТЭ, прэс-сакратарка Лукашэнкі (мае дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі) і сам Лукашэнка (бо ён «асабісты прыклад у культуры земляробства»).

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты пользователя

Все посты