Tribuna/Футбол/Блоги/«Ман Сіці» атрымаў перамогу ў Кубку Англіі – трэбл ўсё больш рэальны!

«Ман Сіці» атрымаў перамогу ў Кубку Англіі – трэбл ўсё больш рэальны!

На шляху да гiсторыi.

Автор — bytribuna com
3 июня, 19:00
«Ман Сіці» атрымаў перамогу ў Кубку Англіі – трэбл ўсё больш рэальны!

«Ман Сіці» і «МЮ» сышліся ў першым манчэстэрскім дэрбі ў гісторыі фіналаў Кубка Англіі.

• Ужо на 14-й секундзе гэты фінал пабіў рэкорд: Ілкай Гюндаган адкрыў лік выдатным ударам – самы хуткі гол у гісторыі фіналаў турніру.

• На 30-й хвіліне галоўны арбітр фіналу Пол Цірні, прагледзеўшы VAR, прызначыў пенальці – за гэтую гульню рукой.

Бруну Фернандэш зраўняў лiк.

• На 39-й пенальці патрабаваў ужо «Ман Сіці» – Фрэд збіў у штрафной Дэ Бруйне. Аднак брыгада арбітраў парушэння не ўгледзела.

• Ужо на 51-й капітан «Сіці» аформіў дубль – таксама пас КДБ, таксама далёкі стрэл.

Матч так i cкончылi – 2:1 на карысць «гараджан».

• Для «Ман Сіці» гэта сёмы Кубак Англіі – па колькасці перамог у турніры клуб зараз дзеліць шостае месца з «Астан Вілай», абышоўшы «Ньюкасл» і «Блэкбэрн». З Гвардыёлай клуб выйграў гэты турнір толькі другі раз.

• Трэбл для «Сіці» ўсё больш рэальны: у іх ужо ёсць перамогі ў АПЛ і Кубку Англіі. Засталася ЛЧ – фінал 10 чэрвеня, у наступную суботу.

Фота: FA Cup

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты пользователя

Все посты