Tribuna/Футбол/Блоги/Галоўнага па БФСС бывае складана зразумець – пра зборныя і санкцыі кажа ўжо не тое, што раней

Галоўнага па БФСС бывае складана зразумець – пра зборныя і санкцыі кажа ўжо не тое, што раней

І не толькі.

Автор — bytribuna com
21 октября, 14:30
1
Галоўнага па БФСС бывае складана зразумець – пра зборныя і санкцыі кажа ўжо не тое, што раней

Нядаўна ў свабодным белспорце прайшлі публічныя спрэчкі вакол Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Яго былая кіраўніца Аляксандра Герасіменя заявіла, што не бачыла поўнай фінансавай справаздачнасці арганізацыі, а выканаўчы дырэктар фонду (цяпер галоўны ў ім) Аляксандр Апейкін на гэта адказаў, што не давяраў чалавеку ў асяроддзі Герасімені, таму і не даваў ёй звестак. Баскетбалісткі Кацярына Сныціна і Алена Леўчанка такога тлумачэння не зразумелі і заявілі, што ім Апейкін таксама адмаўляў у інфармацыі. Увогуле, атрымаўся скандал, які, зрэшты, не прывёў да публікацыі падрабязнасцяў трат фондам шматтысячных ахвяраванняў і грантаў.

Ды і ў цэлым у апошні час Апейкіна бывае складана зразумець. Справа ў тым, што ён увесь час выказваецца на розныя тэмы ў сваіх сацсетках – і некаторыя заявы не стыкуюцца з больш раннімі.

У пачатку 2023-га ва Украіне рэкамендавалі накласці санкцыі на 14 чалавек з белспорту за падтрымку рэжыму Лукашэнкі, суагрэсара ў вайне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Апейкін прывітаў гэтую рэкамендацыю – а з яго паста вынікала, што ў тых, хто трапіў пад санкцыі, будуць праблемы з «нармальным жыццём», вярнуцца да якога атрымаецца толькі пры пэўных умовах.

У верасні Апейкін выказваўся на тэму ўжо па-іншаму. Функцыянер у чарговы раз раскрытыкаваў Паўла Латушку і яго Народнае антыкрызіснае кiраванне, сіламі якіх Польшча ў маі наклала санкцыі на 30 з лішнім рэжымнікаў з белспорту (пры чым тут краты, засталося загадкай), і заявіў, што санкцыі не працуюць, прывёўшы ў прыклад наведванне Швейцарыі кіраўніком БФГ Уладзімірам Канаплёвым, які трапіў у спіс. Застаецца нагадаць, што Канаплёў уваходзіў і ва ўхвалены Апейкіным «украінскі» спіс – але на зацвярджэнні ў парламенце такога прозвішча ўжо не знайшлося.

Але ж у траўні Апейкін называў санкцыі адной з прычын, па якіх Беларусь пры рэжыме ляціць у бездань.

Аднак у кастрычніку функцыянер ужо інакш выказваўся наконт трываласці рэжыму, а абмежавальныя меры характарызаваў як бескарысныя. Больш за тое, чалавек, якога рэжым завочна «пасадзіў» на 12 гадоў (дарэчы, паводле «абвінавачання» ў закліку да санкцый»), напісаў, што «маюць рацыю тыя, для каго Лукашэнка стаў тым, хто не дазволіў уцягнуць беларусаў у багну вайны».

Хаця ў 2021-м Апейкін, напрыклад, моцна крытыкаваў беларускіх хакеістаў і іх асабістыя якасці, нагадваючы, што «ў Беларусі хакей і Лукашэнка неаддзельныя, а мець нават апасродкаваныя адносіны з такім чалавекам – гэта зашквар».

Яшчэ пару месяцаў таму Апейкін сцвярджаў, што пад цяперашнім дзяржсцягам беларускія каманды не дачакаюцца падтрымкі.

Цяпер жа Апейкін пiша, што толькі «з аднаго боку можна казаць, што зборная Беларусі па футболе не заслугоўвае народнай падтрымкі» – а «з іншага другой такой зборнай у нас няма і не будзе». І дадае, што «беларусы не менш, чым мы з вамі», выступаюць і ў іншых зборных – у прыватнасці, па хакеі, людзям з якога раней была «грош цана».

Другие посты пользователя

Все посты