Tribuna/Футбол/Блогі/42 тысячы заўзятараў на дні нараджэнні – як Леа Месі сустракалі ў родным Расарыа

42 тысячы заўзятараў на дні нараджэнні – як Леа Месі сустракалі ў родным Расарыа

Прыгажосць!

Аўтар — Замір Закіеў
25 чэрвеня, 16:08
42 тысячы заўзятараў на дні нараджэнні – як Леа Месі сустракалі ў родным Расарыа

Пасля насычанага і складанага сезона Ліянель Месі праводзіць свой адпачынак у горадзе Расарыа. Тут продкі футбаліста жылі ажно з 1883 года (калі эмігравалі з італьянскага горада Анкона). Тут жа нарадзіўся Леа і пачаў займацца футболам. Месі паехаў з Расарыа ў 13 гадоў, але рэгулярна вяртаецца на радзіму. Мясцовыя жыхары і кіраўніцтва клуба «Ньюэлс Олд Бойз» (дзе Месі гуляў з 1995 па 2000 гады) мараць, што аргенцінец завершыць кар'еру менавіта ў родным горадзе і клубе.

Пакуль жа футбаліст вырашыў толькі правесці свой дзень нараджэння на стадыёне ў Расарыа. Паглядзіце, як Ліянеля сустрэлі 42 тысячы заўзятараў!

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты