Tribuna/Футбол/Блогі/У Ізраілi быў перформанс ярчэйшы, чым ад трэнера зборнай Беларусі – з БЧБ-сцягам і ясным пасланнем

У Ізраілi быў перформанс ярчэйшы, чым ад трэнера зборнай Беларусі – з БЧБ-сцягам і ясным пасланнем

АБФФ і тут прайграла.

Аўтар — bytribuna com
13 верасня, 08:22
У Ізраілi быў перформанс ярчэйшы, чым ад трэнера зборнай Беларусі – з БЧБ-сцягам і ясным пасланнем

12 верасня зборная Беларусі прайграла Ізраілю (0:1) у гасцявым матчы адбору Еўра-2024. Адзіны гол быў забіты ўжо ў дададзены час. Іспанскі новы галоўны трэнер зборнай Карлас Алос быў блізкі да таго, каб перапыніць антырэкордную выязную серыю і стаць першым у гісторыі каманды коўчам з двума стартавымі «сухімі» матчамі – але не склалася. Удалося толькі паўтарыць безгалявое дасягненне Ігара Крывушэнкі і запомніцца эпічным падзеннем на газон.

У АБФФ пасля матчу засталася толькі адна нагода пахваліцца – выклала фота лаяльных балельшчыкаў. Пад рэжымным чырвона-зялёным флагам падтрымлівалі гульцоў гасцей ажно сем чалавек.

Аднак і тут федэрацыя саступіла па ліку. Больш людзей на трыбуны прыйшло зладзіць антырэжымны пэрформанс – з бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам і пасланнем, якое не патрабуе дадатковага перакладу.

У дадатак да вялікага палатна былі і сцягі паменш.

Усё ж такі перформанс Алоса быў не самым яркім за матч.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты