Tribuna/Футбол/Блогі/Дзе ў Еўропе трэнуюць беларусы і колькі каштуюць іх заняткі (да 50 еўра за 45 хвілін)

Дзе ў Еўропе трэнуюць беларусы і колькі каштуюць іх заняткі (да 50 еўра за 45 хвілін)

Працягваюць паляпшаць спорт.

Аўтар — bytribuna com
25 верасня, 09:36
Дзе ў Еўропе трэнуюць беларусы і колькі каштуюць іх заняткі (да 50 еўра за 45 хвілін)

Беларускія спартсмены па розных прычынах жывуць па-за межамі Радзімы, але займаюцца тым, чаму прысвяцілі сябе з дзяцінства. Праўда, калі раней выступалі самі, то сёння перадаюць досвед іншым. Патрапіць на заняткі да беларускіх чэмпіёнаў і спецыялістаў можна ў Польшчы, Нямеччыне і нават Казахстане. Расказваем, дзе нашы трэнуюць і колькі гэта каштуе.

Аляксандра Герасіменя (плаванне)

Хто: срэбная (двойчы) і бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў Горад: Варшава

Дзе трэнуе. Індывідуальныя заняткі ў дзвюх залах гораду. Навучанне плаванню, удасканаленне тэхнікі, збавенне ад страху вады.

Адрас у інтэрнэце: Herasimenia.com

Кошт. Для дарослых (45-хвіліннае трэнаванне): індывідуальны занятак – 230 злотых (50 еўра) з чалавека, парны занятак – 390 злотых (84 еўра) за дваіх, абанемент на 10 трэнаванняў – дзве тысячы злотых (430 еўра) за індывідуальныя заняткі, парны абанемент на 10 трэнаванняў – 3,5 тысячы злотых (753 еўра).

Для дзяцей (30-хвіліннае трэнаванне): індывідуальны занятак – 180 злотых з чалавека (39 еўра), парны занятак – 300 злотых за дваіх (65 еўра), абанемент на 10 трэнаванняў на індывідуальныя заняткі – 1600 злотых (348 еўра), парны абанемент на 10 трэнаванняў – 2,5 тысячы злотых (544 еўра).

Кошт не ўключае ўваход у басейн. На першы занятак скідка 50 працэнтаў.

Хто займаецца: дзеці ад шасці гадоў, дарослыя любога ўзросту.

Сцяпан Папоў (дзюдо, самба, грэплінг, MMA)

Хто: чэмпіён свету па самба

Горад: Уроцлаў

Дзе трэнуе. Індывідуальныя і групавыя заняткі ў клубе «Легіён»

Кошт. Індывідуальны занятак (адна гадзіна) – 150-200 злотых (32-43 еўра), групавыя заняткі (паўтары гадзіны) – 250 злотых (54 еўра) за тры трэнаванні ў тыдзень. Хапае да 10 персанальных трэнаванняў, каб набраць базавыя навыкі і далучыцца да групы.

Хто займаецца: дзеці і дарослыя любога ўзросту.

Наталля Лешчык (мастацкая гімнастыка)

Хто: сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў

Горад: Беласток

Дзе трэнуе. Клуб Brawo Białystok

Кошт. Уступны ўнёсак – 100 злотых (21,5 еўра), абанемент на месяц – 100 злотых. Час і колькасць заняткаў у месяц залежыць ад узроўню падрыхтоўкі і ўзросту. Самыя малодшыя – па адным разе на тыдзень, старэйшыя – два разы на тыдзень.

Хто займаецца. Дзеці ад 4 да 18 гадоў.

Яўген Цуркін (плаванне)

Хто: чэмпіён Еўропы і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы

Горад: Варшава

Дзе трэнуе. Індывідуальныя заняткі ў двух басейнах гораду

Адрас у інтэрнэце: instagram.com/tsurkintsurkin

Кошт. 170 злотых (37 еўра) за 45-хвілінны занятак плюс білет у басейн.

Хто займаецца. Дзеці ад пяці гадоў і дарослыя любога ўзросту.

Васіль Савіч (футбол)

Хто: былы кіраўнік аддзелу дзіцяча-юнацкага футбола ў ФК «Нёман» Гродна

Горад: Беласток

Дзе трэніруе. Клуб MOSP Białystok

Адрас у інтэрнэце: facebook.com/Footballcoach123/, mosp.sportbm.com/

Кошт. 140 злотых (30 еўра) у месяц. У тыдзень – два заняткі па гадзіне.

Хто займаецца. Дзеці 4-5 гадоў, група фармуецца.

Віталь Рак (каратэ, MMA, BJJ, муай-тай, кікбоксінг, фізпадрыхтоўка дашкольнікаў, ЛФК, функцыянальны трэнінг)

Хто: стваральнік мінскага клуба па каратэ «Волат», дзе займаліся многія пераможцы і прызёры нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў

Горад: Варшава

Дзе трэнуе. Клуб «Волат» сёння знаходзіцца ў Польшчы, там праходзяць індывідуальныя і групавыя заняткі. Таксама ў клубе працуюць яшчэ чатыры трэнеры-беларусы. Працягласць заняткаў – 45-150 хвілін

Адрас у інтэрнэце: instagram.com/volat_2.0, facebook.com/KlubVolat

Кошт. Адно трэнаванне – 50 злотых (11 еўра), чатыры трэнаванні – 180 злотых (38 еўра), 8 трэнаванняў – 320 злотых (69 еўра), 12 трэнаванняў – 480 злотых (103 еўра). Абанементы (3-6 заняткаў у тыдзень): на месяц – 260 злотых (56 еўра) дарослыя, 200 злотых (43 еўра) дзеці; тры месяцы – 700 злотых (150 еўра) дарослыя, 560 злотых (120 еўра) дзеці; паўгода – 1300 злотых (280 еўра) дарослыя, 1000 злотых (215 еўра) дзеці.

Хто займаецца. Дзеці ад 4 гадоў, дарослыя любога ўзросту.

Юрый Булат (кікбоксінг, муай-тай)

Хто: неаднаразовы чэмпіён свету і Еўропы па тайскім боксе

Горад: Варшава

Дзе трэнуе. Індывідуальныя і групавыя заняткі на базе клуба SFC24. Маладыя спартсмены, аматары і прафесіяналы

Кошт. Індывідуальны гадзінны занятак – 200 злотых (43 еўра), абанемент на 10 трэнаванняў – 1800 злотых (387 еўра). Групавыя заняткі: 150 злотых (32 еўра) у месяц плюс 130 злотых (28 еўра) месячны абанемент у залу.

Хто займаецца. Дзеці і дарослыя любога ўзросту.

Васіль Вайцяховіч (самба, дзюдо)

Хто: срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы па самба

Горад: Варшава

Дзе трэнуе. Індывідуальныя і групавыя заняткі на базе клуба «Каўказ»

Кошт. 200 злотых (43 еўра) ў месяц за тры трэнаванні на тыдзень. Працягласць – паўтары гадзіны (дзеці), дзве гадзіны (дарослыя).

Хто займаецца. Дзеці 4-7 і 7-13 гадоў, дарослыя – ад 14 гадоў і старэй.

Мікалай Ганчароў (каратэ)

Хто: былы трэнер аднаго з мінскіх клубаў па каратэ

Горад: Торунь

Дзе трэнуе. Індывідуальныя і групавыя заняткі на базе клуба «Dojo Unmei»

Адрас у інтэрнэце: dojotorun.pl, facebook.com/DOJOTORUN, instagram.com/dojounmei

Кошт. 180 злотых (38 еўра) у месяц (заняткі 2-3 разы на тыдзень). Для пачаткоўцаў заняткі па адной гадзіне.

Хто займаецца. Дзеці ад 4 гадоў, а таксама дарослыя любога ўзросту. Ёсць асобная група для жанчын.

Аляксандр Вахавяк (дзюдо)

Хто: срэбны прызёр чэмпіянату свету і трохразовы прызёр чэмпіянату Еўропы па самба

Горад: Дуйсбург

Дзе трэнуе. Групавыя заняткі на базе клуба PSV Duisburg

Адрас у інтэрнэце: psv-duisburg.de, facebook.com/psvduisburgjudo

Кошт. Гадавы абанемент з трыма заняткамі ў тыдзень – 250 еўра. Працягласць трэнавання – паўтары гадзіны.

Хто займаецца. Дзеці 6-12 год.

Дзмітрый Шэршань (дзюдо)

Хто: двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы

Горад: Дзюсэльдорф

Дзе трэнуе. Індывідуальныя і групавыя заняткі на базе Judo-Club 71 Düsseldorf e.V

Адрас у інтэрнэце: jc71.de, facebook.com/Judoclub71/

Кошт. 20 еўра ў месяц за тры паўтарагадзінныя трэнаванні ў тыдзень.

Хто займаецца. Падлеткі і дарослыя з Украіны.

Ігар Жаваранак (бег на доўгія дыстанцыі)

Хто: трэнер рэкардсменкі Беларусі ў бегу на 3000 м і срэбнай прызёркі чэмпіянату Еўропы на гэтай жа дыстанцыі Святланы Кудзеліч

Горад: Алматы

Дзе трэнуе. Індывідуальныя, групавыя і анлайн-трэнаванні, заняткі на базе клуба Perfect Pro.Perfect

Адрас у інтэрнэце: instagram.com/igrbirdcoach

Кошт. Групавыя заняткі – 50 тысяч тэнге (100 еўра) з чалавека ў месяц, індывідуальныя заняткі – 15 тысяч тэнге (30 еўра) за занятак. Час трэнавання – да дзвюх гадзін

Хто займаецца. Падлеткі 17-18 гадоў, дарослыя аматары бегу

Фота: сацыяльныя сеткі трэнераў і клубаў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты