Tribuna/Футбол/Блогі/У Лізе Канферэнцый – суперсенсацыя: баснійцы вынеслі АЗ, хоць гарэлі 0:3, у складзе былі дзве памылкі Салігорску

У Лізе Канферэнцый – суперсенсацыя: баснійцы вынеслі АЗ, хоць гарэлі 0:3, у складзе былі дзве памылкі Салігорску

Адна паўдзельнічала ў вырашальным голе.

Аўтар — bytribuna com
22 верасня, 14:32
У Лізе Канферэнцый – суперсенсацыя: баснійцы вынеслі АЗ, хоць гарэлі 0:3, у складзе былі дзве памылкі Салігорску

Перад стартам групавога этапу ў еўракубках мы расказвалі пра тое, за каго з былых гульцоў чэмпіянату Беларусі там можна пазаўзеваць.

У першым туры, які прайшоў на гэтым тыдні, мала хто пацешыў. Кіпрскі «Арыс» Аляксея Шпілеўскага і Арцёма Шуманскага пачаў восень у Лізе Еўропы з паразы ад чэшскай «Спарты» (2:3), а «Астана» Макса Эбонга буйна саступіла заграбскаму «Дынама» (1:5) у групе Лігі Канферэнцый. Не парадавалі ні «Ланс» Абдукадыра Хусанава (нічыя 1:1 з «Севільяй» у ЛЧ), ні «Чукарычкі» Джарджэ Іванавічу (параза 1:3 ад «Ферэнцвараша» ў ЛК), ні ХІК Пюру Сойры (параза ад ПАОК 2:3). А ад «Црвены Звезды» Міркі Іваніча і Немані Мілунавіча ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (1:3) або ад «Шэрыфа» Мунашэ Гаранангі і Габі Кікі ў матчы супраць «Ромы» (1:2) мала хто чакаў станоўчага выніку.

Усяго дзве з дзевяці каманд з экс-гульцамі вышэйшай лігі ў складзе змаглі перамагчы, і абедзве перамогі можна назваць сенсацыйнымі. Але калі поспех «Панацінаікаса» Філіпа Младэнавіча ў супрацьстаянні з «Вільярэалам» (2:0) яшчэ можна было неяк cпрагназаваць, то перамогу ад дэбютанта еўракубкаў баснійскага «Зрыньскі» (гэта наогул першы клуб з Босніі ў групе еўракубкаў) у матчы супраць нідэрландскага АЗ чакалі хіба што самыя адданыя заўзятары балканскага клуба.

І перамога «Зрыньскі» над лідарам чэмпіянату Нідэрландаў (у АЗ чатыры перамогі ў чатырох турах) на стадыёне «Пад Белым Брэгам» у Мастары атрымалася грандыёзнай і з усіх бакоў сенсацыйнай. На перапынак каманды сыходзілі пры ліку 3:0 на карысць гасцей – здавалася, зыход сустрэчы прадвызначаны. Так лічылі і букмекеры, якія на перамогу баснійцаў давалі каэфіцыент 1001,0.

Але далей «Зрыньскі» выдаў свой, мабыць, найлепшы тайм у гісторыі. За 33 хвіліны (з 48-й па 81-ю) гаспадары забілі чатыры мячы і перавярнулі гульню з ног на галаву.

У складзе «Зрыньскі» выступаюць адразу двое былых гульцоў салігорскага «Шахцёра»: 32-гадовы паўабаронца Дамір Зламысліч і 29-гадовы нападаючы Таміслаў Кіш. На поле ў гістарычным для баснійскага футбола матчы выйшаў толькі Кіш: яго выпусцілі на 63-й хвіліне.

Кіш паўдзельнічаў у пераможным голе: вывеў на рандэву з галкіперам партнёра, той прабіў у штангу і ўжо на дабіванні Званамір Казуля прынёс клубу з Мастара перамогу.

Зламысліч 90 хвілін правёў на лаўцы запасных.

Абодва сённяшнія гульцы «Зрыньскі» ў Салігорск прыехалі летам 2017-га. Зламысліч па выніку правёў за паўгода ў Беларусі 14 матчаў (6 разоў выходзіў у старце) і нічым не запомніўся. Заваяваў з камандай бронзавыя медалі, а вось у еўракубках не згуляў: да прыезду легіянераў «Шахцёр» ужо адтуль вылецеў, уступіўшы ў першым раoндзе кваліфікацыі ЛЕ літоўскай «Судуве» (0:0, 1:2).

Кіш затрымаўся ў Салігорску на год. Першую яго палову харват выглядаў вельмі добра і за 12 гульняў сезона-2017 вызначыўся 5 галамі – гэтага хапіла, каб падзяліць з Янушам трэцяе месца ў спісе клубных снайпераў. Але пры Сяргею Ташуеве, які прыйшоў у міжсезонне, форвард забіваць перастаў (1 гол у 10 матчах), а з лета перастаў і трапляць у склад – еўракубкавая кампанія-2018 прайшла ўжо без яго. Неўзабаве нападаючы вярнуўся на Радзіму, падпісаўшыся з клубам «Дугаполле».

Цяпер абодва былыя «гарнякі» рыхтуюцца да выезду ў Англію, дзе трэба гуляць з «Астан Вілай». Матч пройдзе 5 кастрычніка на 42-тысячным «Віла Парку», а на наступны дзень ужо былы клуб легіянераў у барацьбе за захаванне прапіскі ў ЧБ на «Будаўніку» прыме «Смаргонь», і ці збярэ гэтая шыльда хаця б паўтары тысячы гледачоў на трыбунах – вялікае пытанне.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты